Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў Указ №316 «Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў».

­Дакумент прыняты ў мэтах каардынацыі дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні на высокім арганізацыйным узроўні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Указам створаны і зацверджаны склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання.

Зацверджаны таксама Палажэнне аб Рэспубліканскім аргкамітэце, план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў.

Прыняты Указ будзе садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, захаванню гістарычнай памяці аб укладзе беларускага народа ў перамогу над фашызмам.

Карысна:

Хроніка вызвалення Беларусі

Генацыд беларускага народа. Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы і дакументы

Абеліскі вялікага подзвігу

«Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў»

Артыкулы па тэме