Графiк работы Бабруйскага гарвыканкама:
З 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Тэлефон: 8 (0225) 68 00 62
Прыёмная: 8 (0225) 68 00 06
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Функцыі і задачы Бабруйскага гарвыканкама
Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт ажыццяўляе кіраўніцтва:
эканомікай, рыначнымі рэформамі, знешнеэканамічнай дзейнасцю, прадпрыемствамі і арганізацыямі транспарту і сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і энергетыкай, горадабудаўнічым комплексам, сферай абслугоўвання, аховы здароўя, развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, сферамі адукацыі і культуры, сацыяльнай абароны насельніцтва.
Работа Бабруйскага гарвыканкама вядзецца ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі прадпрыемстваў і аб'яднанняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі горада, кіраўнікамі банкаў, грамадскімі арганізацыямі, партыямі, прафсаюзамі, сродкамі масавай інфармацыі, вышэйшымі і сярэднімі навучальнымі ўстановамі, творчымі саюзамі, інспекцыяй па справах непаўналетніх, дабрачыннымі арганізацыямі.
Выканкам з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі г.Бабруйска і здзяйсняе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншымі актамі заканадаўства.
Вышэйстаячы орган
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Адрас: 212030 г. Магілёў, вул. Першамайская, 71
Графiк работы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.