Аддзел уласнасці ўпраўлення эканомікі гарвыканкама па пытаннях кіравання, распараджэння, прыватызацыі, ацэнкі і ўліку маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці горада, падпарадкаваны гарвыканкаму і ажыццяўляе свае функцыі па гэтых пытаннях ва ўзаемадзеянні з камітэтам па дзяржаўнай маёмасці Магілёўскага аблвыканкама, з'яўляючыся структурным падраздзяленнем упраўлення эканомікі.   

Адрас аддзела: 

213827, г. Бабруйск, пл. Леніна, 1, каб. 610, 611; 

e-mail: ecosob@bobruisk.by

Графік прыёму грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў: 1-ы, 3-і аўторак - з 8.00 да 13.00.

Начальнік аддзела – Русіновіч Юлія Генадзьеўна, каб. 610, тэл. 8 (0225) 68 00 43.

Галоўны спецыяліст аддзела - Каржова Вольга Віктараўна, каб. 610, тэл. 8 (0225) 68 00 43.

Галоўны спецыяліст аддзела - Шчарбакова Дар'я Ігараўна, каб. 610, тэл. 8 (0225) 68 00 43. 

 

Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца: ажыццяўленне мер па правядзенні дзяржаўнай палітыкі ў галіне маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці); арганізацыя і правядзенне сумесна з гарадскімі органамі кіравання, камітэтам дзяржаўнай маёмасці Магілёўскага аблвыканкама работы па прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці; забеспячэнне прадстаўлення матэрыялаў для рэестра маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці вобласці.    


У адпаведнасці з асноўнымі задачамі і ў межах кампетэнцыі аддзел ажыццяўляе наступныя  асноўныя функцыі:

  • прадстаўляе інтарэсы дзяржавы як уласніка па пытаннях кіравання, распараджэння, прыватызацыі, ацэнкі і ўліку маёмасці гарадской камунальнай уласнасці;
  • ажыццяўляе кантроль і аналіз эфектыўнасці выкарыстання маёмасці, якая знаходзіцца ў гарадской уласнасці горада Бабруйска, забяспечвае правядзенне мерапрыемстваў па эфектыўным выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці, удасканаленні арэндных адносін у частцы арэнды нежылых будынкаў, збудаванняў і памяшканняў;
  • ажыццяўляе праверкі арганізацый у частцы выканання заканадаўства па пытаннях выкарыстання і распараджэння маёмасцю, якая знаходзіцца ў гарадской уласнасці горада Бабруйска; прымае меры па ўстараненню выяўленых недахопаў і парушэнняў, кампенсацыі страт і прыцягненню да адказнасці вінаватых; 
  • праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку па пытаннях арэнды будынкаў, збудаванняў, вытворчых плошчаў і іншых нежылых памяшканняў камунальнай уласнасці;
  • разглядае ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты юрыдычных і фізічных асоб па пытаннях, якія аднесены да кампетэнцыі аддзела.