Святочную канцэртную праграму, прысвечаную 80-годдзю Перамогі, напоўнілі творчыя нумары вакальных і харэаграфічных калектываў Бабруйска. Увесь вечар 9 Мая для гледачоў выступаюць юныя зорачкі і дарослыя выканаўцы Палаца мастацтваў, Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Цэнтра «Росквіт», Цэнтра вольнага часу і творчасці.

Са сцэны гучаць песні ваенных гадоў і сучасныя музычныя кампазіцыі. У эмацыйных словах і мелодыях - гонар за салдат і подзвігі франтавікоў, радасць Перамогі і шчасце мірных дзён у любімай Беларусі. Гледачы вельмі цёпла прымаюць артыстаў, разам падпяваюць і танчаць.

bobrlife.by

Поделиться