Ва УК «Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска» для навучэнцаў школ адбыўся унікальны тэатралізавана-гістарычны квэст у рамках інфармацыйна-патрыятычнай акцыі «80 крокаў да Перамогі», прысвечаны Дню зняцця блакады Ленінграда.

Удзельнікі змаглі адчуць нягоды Вялікай Айчыннай вайны, даведваючыся пра стойкасць і мужнасць жыхароў блакаднага Ленінграда.
Квэст быў распрацаваны спецыяльна для дзяцей і ўключаў у сябе розныя этапы, на кожным з якіх удзельнікі выконвалі заданні ад правільнага вызначэння грамоўкі блакаднага хлеба да майстар-класа па стварэнні ваенных лістоў-трохвугольнікаў.



Цэнтр не спыняецца на дасягнутым і рыхтуе новыя ўнікальныя патрыятычныя квэсты, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі змогуць пагрузіцца ў атмасферу мінулага, вырашаючы галаваломкі, выконваючы місіі і даведваючыся больш пра гераічнае мінулае нашай краіны.
Далучайцеся і акуніцеся ў гісторыю разам з Цэнтрам вольнага часу і творчасці г. Бабруйска.