Старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта

Гурын Максім Мікалаевіч

 

 

Старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама, грамадзянскай і тэрытарыяльнай абаронай, агульнымі пытаннямі мабілізацыйнага планавання і арганізацыі абароны дзяржаўных сакрэтаў на тэрыторыі горада Бабруйска.

Тэлефон: (80225) 68 00 06 

 

Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння з:

  • Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

  • Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

  • Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам, іншымі абласнымі і рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання;

  • Бабруйскім міжраённым Камітэтам дзяржаўнага кантролю;

  • Бабруйскім міжраённым аддзелам упраўлення па Магілёўскай вобласці Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;

  • Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь;

  • Бабруйскім міжраённым аддзелам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь;

  • аддзяленнем Галоўнага ўпраўлення па Магілёўскай вобласці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;

  • інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. Бабруйску;

  • ваенным камісарыятам горада Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў, вайсковых часцей і іншых арганізацый Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, размешчаных на тэрыторыі горада Бабруйска;

  • пракуратурай г. Бабруйска;

  • судом Бабруйскага раёна і г. Бабруйска;

  • Бабруйскім гаррайаддзелам па надзвычайных сітуацыях установы «Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»; 

  • Бабруйскім міжраённым аддзелам Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;

  • аддзелам па г. Бабруйску і Бабруйскаму раёну ўпраўлення дзяржаўнага казначэйства галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці;

  • Бабруйскім гарадскім Саветам дэпутатаў;

  • Каардынуе на тэрыторыі горада Бабруйска работу па ахове грамадскага парадку і правоў грамадзян;
     

Курыруе пытанні:

  • рэалізацыі на тэрыторыі горада Бабруйска дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, унутраных спраў, юстыцыі;

  • рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на барацьбу са злачыннасцю, карупцыяй і наркаманіяй, забеспячэння грамадскай бяспекі;

  • агульнага кіраўніцтва і ўзаемадзеяння суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў горада Бабруйска;

  • дзейнасці адміністрацый Ленінскага і Першамайскага раёнаў г. Бабруйска (далей - адміністрацыі раёнаў);

 

Непасрэдна курыруе структурныя падраздзяленні гарвыканкама:

 

Ажыццяўляе кіраўніцтва:

  • атэстацыйнай камісіяй па атэстацыі кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў структурных падраздзяленняў гарвыканкама, кіраўнікоў арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці горада Бабруйска;

  • камісіяй па супрацьдзеянні карупцыі ў гарвыканкаме.