БАБРУЙСКІ ГАРАДСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ


213827, г.Бабруйск, пл.Леніна, 1, тэл. (8 0225) 68 00 06, факс 68 00 71

Сайт: bobruisk.gov.by
Электронны адрас:  bobruisk-sait@mogilev.by

Графiк работы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00; з 14.00 да 17.00.

Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Графік асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Бабруйскага гарвыканкама на снежань 2024 

 

Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт ажыццяўляе кіраўніцтва: эканомікай, рыначнымі рэформамі, знешнеэканамічнай дзейнасцю, прадпрыемствамі і арганізацыямі транспарту і сувязі, жыллёва-камунальнай гаспадаркай і энергетыкай, горадабудаўнічым комплексам, сферай абслугоўвання, аховы здароўя, развіццём фізічнай культуры, спорту і турызму, сферамі адукацыі і культуры, сацыяльнай абароны насельніцтва.

Работа Бабруйскага гарвыканкама вядзецца ва ўзаемадзеянні з кіраўнікамі прадпрыемстваў і аб'яднанняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі горада, кіраўнікамі банкаў, грамадскімі арганізацыямі, партыямі, прафсаюзамі, сродкамі масавай інфармацыі, вышэйшымі і сярэднімі навучальнымі ўстановамі, творчымі саюзамі, інспекцыяй па справах непаўналетніх, дабрачыннымі арганізацыямі.

Бабруйскі гарвыканкам з'яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі г.Бабруйска і ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства. 


ПАДПАРАДКАВАНЫЯ ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫЯ ОРГАНЫ:

Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Бабруйска

Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Бабруйска

 

Вышэйстаячы орган:

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт

Адрас: 212030 г. Магілёў, вул. Першамайская, 71

Графік работы: панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00

Электронны адрас: oblisp@mogilev.by

Сайт: mogilev-region.gov.by

Выхадныя дні: субота, нядзеля