Юрыдычны сектар гарвыканкама з'яўляецца структурным падраздзяленнем гарвыканкама і створаны ў мэтах прававога забеспячэння функцыянавання і захавання законнасці ў яго дзейнасці. 

Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца: 

  • садзейнічанне ў забеспячэнні захавання законнасці ў дзейнасці гарвыканкама і яго службовых асоб; 
  • ажыццяўленне кантролю за адпаведнасцю дзеючаму заканадаўству і міжнародным дагаворам, удзельнікам якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў, распрацаваных гарвыканкамам, Бабруйскім гарадскім Саветам дэпутатаў, што прадстаўляюцца на подпіс кіраўніцтву гарвыканкама, гарадскога Савета; 
  • удзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых і іншых прававых актаў у адпаведнасці з кампетэнцыяй гарвыканкама;   
  • прававое кансультаванне службовых асоб і спецыялістаў структурных падраздзяленняў гарвыканкама па асноўных напрамках яго дзейнасці;  
  • прадстаўленне інтарэсаў гарвыканкама ў судах і іншых дзяржаўных органах па прававых пытаннях.  

     

Адрас:  213827, г. Бабруйск, пл. Леніна,1 
Графiк работыпанядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 

Загадчык юрыдычнага сектара - Лапко Вікторыя Уладзіміраўна 

Тэлефон: 8 (0225) 68 00 20 

e-mail: urist@bobruisk.by

Кабінет № 614

 

Прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца:  

першы і трэці аўторак кожнага месяца з 8.00 да 13.00. 

 

Бурава Святлана Анатольеўна - галоўны спецыяліст юрыдычнага сектара

Тэлефон: 8 (0225) 68 00 20 

Кабінет № 614