Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
3 студзеня 2005 г. №1

 

Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Магілёўскай вобласці

У мэтах узнаўлення гістарычных і стварэння новых афіцыйных геральдычных сімвалаў некаторых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:

1. Заснаваць афіцыйныя геральдычныя сімвалы наступных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Магілёўскай вобласці:
гербы і флагі горада Магілёва і Магілёўскай вобласці;
гербы і флагі гарадоў Бабруйска і Асіповічы;
гербы і флагі горада Касцюковічы і Касцюковіцкага раёна, горада Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна;
гербы і флагі гарадскога пасёлка Дрыбін, гарадскога пасёлка Краснаполле і Краснапольскага раёна;
герб горада Клічава і Клічаўскага раёна, герб горада Чавусы.

 

2. Зацвердзіць прыкладзеныя:
Палажэнне аб гербе горада Магілёва, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб флагу горада Магілёва, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб гербе Магілёўскай вобласці, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб флагу Магілёўскай вобласці, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб гербе горада Бабруйска, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб флагу горада Бабруйска, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб гербе горада Асіповічы, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб флагу горада Асіповічы, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб гербе горада Касцюковічы і Касцюковіцкага раёна, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб флагу горада Касцюковічы і Касцюковіцкага раёна, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб гербе горада Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб флагу горада Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб гербе гарадскога пасёлка Дрыбін, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб флагу гарадскога пасёлка Дрыбін, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб гербе гарадскога пасёлка Краснаполле і Краснапольскага раёна, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб флагу гарадскога пасёлка Краснаполле і Краснапольскага раёна, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб гербе горада Клічава і Клічаўскага раёна, яго апісанне і выяву;
Палажэнне аб гербе горада Чавусы, яго апісанне і выяву.

 

3. Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка