ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
03.01.2005 № 1

ПАЛАЖЭННЕ
аб сцягу горада Бабруйска 

­
1. Сцяг горада Бабруйска з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам. Сцяг горада Бабруйска - уласнасць горада Бабруйска, правам распараджэння якой валодае Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт.
2. Сцяг горада Бабруйска размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Бабруйска, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Сцяг горада Бабруйска можа размяшчацца ў тых месцах горада Бабруйска, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні сцяга горада Бабруйска і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь сцяг горада Бабруйска павінен размяшчацца з правага боку ад Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, калі стаць тварам да іх. Сцяг горада Бабруйска можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне сцяга горада Бабруйска ў выпадках, якія не ўказаны ў пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнню Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
03.01.2005 № 1
 

Апісанне сцяга горада Бабруйска

Сцяг горада Бабруйска ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога - выява герба горада Бабруйска. 
 

Выява сцяга горада Бабруйска