ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
03.01.2005 № 1
ПАЛАЖЭННЕ
аб гербе горада Бабруйска
1. Герб горада Бабруйска з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам. Герб горада Бабруйска - уласнасць горада Бабруйска, правам распараджэння якой валодае Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт.
2. Выява герба горада Бабруйска размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Бабруйска, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Выява герба горада Бабруйска можа размяшчацца ў тых месцах горада Бабруйска, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні герба горада
Бабруйска і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь герб горада Бабруйска павінен размяшчацца з правага боку ад Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, калі стаць тварам да іх. Выява герба горада Бабруйска можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне выявы герба горада Бабруйска ў выпадках, якія не ўказаны ў пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнню Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
03.01.2005 № 1
Апісанне герба горада Бабруйска
Герб горада Бабруйска ўяўляе сабой выяву на сярэбраным полі французскага шчыта вертыкальнай карабельнай мачты з двума складзенымі накрыж дрэвамі натуральнага колеру.
Выява герба горада Бабруйска
