З 1 сакавіка 2013 г. рашэннем Бабруйскага гарвыканкама ад 29.12.2012 № 28–78 у горадзе створана ўстанова «Цэнтр часовага (начнога) знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства ў г. Бабруйску» (далей – Цэнтр) па вул. Пушкіна, 105 на 20 койка-месцаў.
Цэнтр з'яўляецца дзяржаўнай установай сацыяльнага абслугоўвання, дзейнасць якой накіравана на аказанне сацыяльнай дапамогі асобам без пэўнага месца жыхарства, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, жадаючыя аднавіць сваю працоўную занятасць, сацыяльна карысныя і роднасныя сувязі, жыццядзейнасць у сацыяльным асяроддзі.
29.09.2015 у Статут Цэнтра былі ўнесены дапаўненні аб прыёме асоб без пэўнага месца жыхарства, якія не маюць на момант звароту рэгістрацыі па месцы жыхарства (знаходжання) у горадзе Бабруйску, якія раней мелі рэгістрацыю па месцы жыхарства ў горадзе Бабруйску, жылі ў якасці ўласніка (наймальніка) жылога памяшкання або члена сям'і ўласніка (наймальніка); асоб без грамадзянства, якія маюць дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, але страцілі рэгістрацыю па месцы пражывання ў горадзе Бабруйску, у выпадку адсутнасці падстаў для іх высылкі або дэпартацыі.
Грамадзянам, якія звярнуліся ў Цэнтр, аказваецца садзейнічанне ў аднаўленні і замене пашпарта, афармленні рэгістрацыі, праходжанні медыцынскай камісіі, афармленні пенсіі, працаўладкаванні.
У снежні 2014 года прынята рашэнне Бабруйскага гарвыканкама «Аб мерах па забеспячэнні месцамі часовага знаходжання грамадзян, у дачыненні да якіх вынесена ахоўнае прадпісанне», дзе месцам часовага знаходжання вызначаны Цэнтр, размешчаны ў г. Бабруйску па вул. Пушкіна, 105.
Графік работы Цэнтра
З 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
Асобы без вызначанага месца жыхарства могуць звяртацца ў Цэнтр кругласутачна.
Дырэктар - Каваленка Іван Віктаравіч, тэл. 8(0225) 70-88-10 (папярэдні запіс на асабісты прыём)
Адрас электроннай пошты: centrbomg@bobruisk.by (для афіцыйнай карэспандэнцыі)
Графік прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб: кожную сераду з 8.00 да 13.00
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму дырэктара Цэнтра асабісты прыём праводзіць спецыяліст па сацыяльнай рабоце Цэнтра. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму іншай службовай асобы Цэнтра, якая праводзіць асабісты прыём, прыём праводзіць асоба, якая яго замяняе ў адпаведнасці з графікам асабістага прыёму Цэнтра.
Для аператыўнага вырашэння пытанняў грамадзян арганізавана работа тэлефона «гарачай лініі» 70-88-20 (кругласутачна).