Электронны зварот - зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі або размешчаны на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай сетцы Інтэрнэт.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права на зварот у Бабруйскі гарвыканкам шляхам падачы электронных зваротаў праз глабальную камп'ютарную сетку Інтэрнэт.
­
Даведачна: замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот нараўне з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
­
Электронныя звароты ад імя недзеяздольных грамадзян падаюцца іх законнымі прадстаўнікамі.

Электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду, калі ён не аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
 


Патрабаванні да электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»:
Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове. 

Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца работы (вучобы);
  • адрас электроннай пошты заяўніка;
  • выклад сутнасці звароту.
     

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • адрас электроннай пошты заяўніка;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.



Разгляд электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

У адпаведнасці з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»:

1. Электронныя звароты, якія паступілі ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных гэтым артыкулам.

Электронныя звароты, якія паступілі ў іншыя арганізацыі, за выключэннем названых у частцы першай гэтага пункта, разглядаюцца па рашэнню кіраўніка арганізацыі ў вызначаным ім парадку.

2Электронныя звароты накіроўваюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праз глабальную камп'ютарную сетку Інтэрнэт на адрас іх электроннай пошты або размяшчаюцца ў спецыяльнай рубрыцы на іх афіцыйных сайтах у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт у адпаведнасці з устаноўленымі заканадаўствам патрабаваннямі да зместу адпаведных сайтаў.

3Электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім–чацвёртым пункта 2 або абзацамі другім–пятым пункта 3 артыкула 12 гэтага Закона, а таксама змяшчаць адрас электроннай пошты заяўніка.

4. Адкліканне электроннага зварота ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме.

5. Адказы на электронныя звароты, а таксама апавяшчэнні заяўнікаў аб пакіданні іх электронных зваротаў без разгляду па сутнасці, аб накіраванні электронных зваротаў для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, спыненні перапіскі, падаўжэнні тэрміну разгляду зваротаў накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай другой гэтага пункта.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ (пісьмовае паведамленне) або ў электронным звароце адсутнічае адрас электроннай пошты, а таксама ў выпадку, калі рашэнне аб накіраванні пісьмовага адказу (пісьмовага паведамлення) прынята кіраўніком дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія разглядаюць электронныя звароты, або ўпаўнаважанай ім асобай.

6. Адказы на электронныя звароты, якія накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўніка, павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1 артыкула 18 гэтага Закона, а таксама змяшчаць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі або асобы, упаўнаважанага ім падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты.

 

Вы можаце падаць электронны зварот у наступныя арганізацыі:

- ДА «Бабруйскжылкамгас»
- КУП «ЖРЭУ Ленінскага раёна г. Бабруйска»
- КУП «ЖРЭУ Першамайскага раёна г. Бабруйска»
- КВУП «Цеплаэнергетыка г. Бабруйск»
- КУП «ДЭП г. Бабруйска»
- КУП «Гарадскі цэнтр рытуальных паслуг»
- КВУП «Гарсвятло г. Бабруйска»
- КУП МАЦІС «Разлікова-вылічальны цэнтр г. Бабруйска»
- ААТ «Спецаўтапрадпрыемства»
- Філіял «Бабруйскводаканал» УВКП ВКГ «Магілёўаблводаканал»

­ Падаць электронны зварот