Аб вызначэнні месцаў масавага адпачынку каля вады на тэрыторыі горада Бабруйска і месцаў, забароненых для купання
На падставе пункта 2 артыкула 29, пункта 2 артыкула 40 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь, абзацаў другога і трэцяга пункта 3 Правіл аховы жыцця людзей на водах, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2023 г. № 543, Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Вызначыць месцы масавага адпачынку людзей ля вады:
гарадскі пляж №1 «Цэнтральны» (вуліца Войкава);
гарадскі пляж №2 у мікрараёне №6 (вуліца Зара);
пляж возера санаторыя «Шыннік» (шаша Мінская).
2. Забараніць купанне на рэках і ў сажалках, за выключэннем месцаў, указаных у пункце 1 гэтага рашэння, на азёрах, супрацьпажарных вадаёмах, вадаёмах-капанях, абводненых кар'ерах, тэхнічных і меліярацыйных каналах, у месцах знаходжання плацін, дамб, мастоў, шлюзаў і іншых гідратэхнічных збудаванняў, затонаў, размешчаных на тэрыторыі горада Бабруйска.