Упраўленне эканомікі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта з'яўляецца структурным падраздзяленнем Бабруйскага гарвыканкама і непасрэдна падпарадкоўваецца яму ў сваёй дзейнасці. Дзейнасць упраўлення ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з упраўленнямі, аддзеламі і службамі гарвыканкама, дзяржаўнымі органамі, а таксама камітэтам эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Упраўленне ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе Палажэння аб упраўленні эканомікі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, зацверджанага рашэннем Бабруйскага гарвыканкама ад 20.06.2013 № 14-72, у адпаведнасці з якім асноўнымі задачамі ўпраўлення з'яўляюцца: 

  • рэалізацыя дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, накіраванай на стварэнне ўмовы для ўстойлівага эканамічнага росту;
  • аналіз, ацэнка і прагназаванне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця;
  • распрацоўка і рэалізацыя прапаноў для арганізацый горада па ўдасканаленні арганізацыйна-гаспадарчага механізма знешніх эканамічных сувязей.

Адрас упраўлення : 213827, г. Бабруйск, пл. Леніна, 1 

Начальнік упраўлення: Рудзько Ганна Міхайлаўна, тэл.: 8 (0225) 68-00-31. 

Намеснік начальніка ўпраўлення: тэл.: 8 (0225) 68-00-34; 

Намеснік начальніка ўпраўлення: Мазурчык Таццяна Уладзіміраўна, тэл.: 8 (0225) 68-00-34; 

Графiк работы ўпраўлення:  панядзелак - пятніца - з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00. 

Электронная поштаecosoc@bobruisk.byecosob@bobruisk.byecoves@bobruisk.by

Графік прыёму грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў начальнікам упраўлення:
2-я серада месяца - з 8.00 да 13.00  
4-я серада месяца - з 8.00 да 13.00 

Упраўленне эканомікі ажыццяўляе работу па наступных асноўных напрамках

Аддзел знешнеэканамічных сувязей, прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці:

  • распрацоўка і рэалізацыя прапаноў для арганізацый горада па ўдасканаленні арганізацыйна-гаспадарчага механізма знешніх эканамічных сувязей;
  • аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі арганізацыям горада ў ажыццяўленні знешнеэканамічнай дзейнасці;
  • распрацоўка і рэалізацыя мер па падтрымцы і развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;
  • рэалізацыя дзяржаўнай інвестыцыйнай палітыкі.

Тэл.: 8 (0225) 68-00-41, 68-00-42.
Электронная пошта: ecoves@bobruisk.by

  • дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, за выключэннем камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый;
  • унясенне запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў аб пачатку працэдуры ліквідацыі юрыдычных асоб і аб выключэнні юрыдычных асоб;
  • рэгістрацыя змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статуты камерцыйных і некамерцыйных арганізацый;
  • прадастаўленне інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Тэл.: 8 (0225) 68-00-42.  
Электронная пошта:  ecoves@bobruisk.by
Начальнік аддзела:  тэлефон 8 (0225)68-00-34. 

Аддзел сацыяльна-эканамічнага развіцця і прагназавання:

  • аналіз, ацэнка і прагназаванне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця;
  • распрацоўка і рэалізацыя канцэпцый, праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця горада на доўгатэрміновую перспектыву і на бягучы перыяд;
  • аналіз, ацэнка аператыўных паказчыкаў развіцця прамысловых арганізацый горада.

Тэл.: 8 (0225) 68 00 35, 68 00 36, 68 00 69 (ф).
Электронная пошта: ecosoc@bobruisk.by
Начальнік аддзела: Помазава Вольга Мікалаеўна, тэлефон 8 (0225)68-00-32.  

Аддзел уласнасці :

  • ажыццяўленне мер па правядзенні дзяржаўнай палітыкі ў галіне маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці);
  • арганізацыя і правядзенне сумесна з гарадскімі органамі кіравання, камітэтам дзяржаўнай маёмасці Магілёўскага аблвыканкама работы па прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці;
  • забеспячэнне прадстаўлення матэрыялаў для рэестра маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці вобласці.

Тэл.: 8 (0225) 68 00 43 
Электронная пошта: ecosob@bobruisk.by
Начальнік аддзела: Русіновіч Юлія Генадзеўна, тэлефон 8 (0225) 68-00-43.

 

ВЫШЭЙСТАЯЧЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ОРГАНЫ:  

Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт 
213827, г. Бабруйск, пл. Леніна, 1 
Графiк работы: панядзелак-пятніца, 8.00-13.00, 14.00-17.00
Сайт гарвыканкама:  www.bobruisk.gov.by
Адрас электроннай пошты (e-mail): bobruisk-sait@mogilev.by

 

Камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама  
212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71.  
Графiк работы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00   
Адрас электроннай пошты (e-mail): comeconom@comecon.mogilev.by