Асноўныя задачы аддзела: прафілактыка супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, абарона правоў і законных інтарэсаў дзяцей.
Намеснік старшыні - Барадзіна Галіна Уладзіміраўна
Кантактны тэлефон - 8 (0225) 68-00-17
Кабінет - 408
Камісія па справах непаўналетніх
Сваю дзейнасць ажыццяўляе на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1993 г «Аб правах дзіцяці», Закона Рэспублікі Беларусь № 200-З ад 31 мая 2003 г. «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх», Палажэння аб парадку ўтварэння і дзейнасці камісій па справах непаўналетніх, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1599 ад 10 снежня 2003 г., пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1055 ад 30 снежня 2024 г. «Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне».
Камісіі па справах непаўналетніх у межах сваёй кампетэнцыі:
- ажыццяўляюць меры, прадугледжаныя заканадаўствам, па каардынацыі дзейнасці органаў, устаноў і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;
- праводзяць комплексны аналіз прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць безнагляднасці і ўчыненню правапарушэнняў непаўналетнімі, парушэнню іх правоў і законных інтарэсаў, і на яго аснове распрацоўваюць комплексныя мерапрыемствы па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, па абароне іх правоў і законных інтарэсаў, а таксама кантралююць іх рэалізацыю;
- бяруць удзел у распрацоўцы нарматыўных прававых актаў па пытаннях абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
- абагульняюць і распаўсюджваюць станоўчы вопыт работы органаў, устаноў і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, аказваюць ім арганізацыйна-метадычную дапамогу;
- праводзяць прававую прапаганду сярод непаўналетніх, педагагічных калектываў і грамадскасці;
- ажыццяўляюць меры па абароне, аднаўленні і рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, выяўленні і ўстараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць безнагляднасці, бездагляднасці, учыненні непаўналетнімі правапарушэнняў;
- ажыццяўляюць кантроль за ўмовамі выхавання, навучання і зместу непаўналетніх ва ўстановах, якія ажыццяўляюць прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх;
- звяртаюцца ў суд па пытаннях, звязаных са змяшчэннем непаўналетніх у спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы, спецыяльныя лячэбна-выхаваўчыя ўстановы, а таксама па іншых пытаннях, прадугледжаных заканадаўствам;
- даюць згоду на датэрміновае па ініцыятыве ўстановы адукацыі спыненне адукацыйных адносін з непаўналетнім навучэнцам, які асвойвае змест аднаго з відаў адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і не асвоіў змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;
- разглядаюць скаргі і заявы непаўналетніх, іх бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў), апекуноў або папячыцеляў, звязаныя з парушэннем правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
- аказваюць дапамогу ў працоўным і бытавым уладкаванні непаўналетніх, вызваленых з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы або тых, што вярнуліся са спецыяльных вучэбна-выхаваўчых устаноў, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў; садзейнічаюць ў вызначэнні форм уладкавання непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а таксама ажыццяўляюць іншыя функцыі па аказанні сацыяльнай дапамогі непаўналетнім, прадугледжаныя заканадаўствам;
- арганізуюць аказанне дапамогі па навучанні, працоўным і бытавым ладзе непаўналетнім, якія датэрмінова спынілі адукацыйныя адносіны;
- прыцягваюць грамадзян, якія маюць педагагічную адукацыю або досвед працы з непаўналетнімі, з іх згоды для аказання дапамогі бацькам (усынавіцелям, удачарыцелям), апекунам або папячыцелям у выхаванні непаўналетніх;
- запрашаюць на свае пасяджэнні для атрымання інфармацыі і тлумачэнняў па пытаннях службовых асоб, спецыялістаў і іншых грамадзян;
- уносяць прадстаўленні ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі з мэтай устаранення парушэння правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
- накіроўваюць паведамленні ў органы пракуратуры ў выпадках парушэння правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;
- уносяць прапановы аб прыцягненні да адказнасці службовых асоб дзяржаўных органаў і іншых арганізацый у выпадках невыканання імі пастаноў камісій па справах непаўналетніх, а таксама непрыняцця мер па ўстараненню парушэнняў правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, указаных у прадстаўленнях камісій па справах непаўналетніх;
- прымяняюць меры ўздзеяння ў адносінах да непаўналетніх, іх бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў), апекуноў або папячыцеляў, іншых асоб у выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам;
- выконваюць функцыі органаў апекі і папячыцельства пры вынясенні рашэння аб прызнанні дзіцяці маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, аб адабранні дзіцяці ў бацькоў (адзiнага бацькi або мацi), устанаўленні яму статусу дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аб змяшчэнні дзіцяці на дзяржаўнае забеспячэнне;
- ажыццяўляюць іншыя паўнамоцтвы па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, прадугледжаныя заканадаўствам.
Намеснік старшыні - Барадзіна Галіна Уладзіміраўна, тэл. 8 (0225) 68 00 17
Месца знаходжання аддзела: 213827, г. Бабруйск, пл. Леніна, 1, каб. 408.
Электронная пошта : kdn@bobruisk.by
Графiк работы аддзела : панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.
Нумар тэлефона «гарачай лініі »: 8 (0225) 68 00 17
Графік прыёму грамадзян і юрыдычных асоб намеснікам старшыні:
2-і аўторак месяца - 8.00 - 13.00
4-ы аўторак месяца - 8.00 - 13.00