Адрас:  г. Бабруйск, пл. Леніна, 1, каб. 601, 607

Аддзел будаўніцтва Бабруйскага гарвыканкама ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе Палажэння аб аддзеле будаўніцтва Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, у адпаведнасці з якім яго асноўнымі задачамі з'яўляюцца:

  • распрацоўка сумесна з КУДП «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Бабруйска», іншымі аддзеламі гарвыканкама доўгатэрміновых прагнозаў, гадавых і доўгатэрміновых праграм жыллёвага будаўніцтва і будаўніцтва аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да жылых дамоў і мікрараёнаў жылой забудовы, будаўніцтва аб'ектаў у рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, Інвестыцыйнай праграмы Магілёўскай вобласці і Інвестыцыйнай праграмы г. Бабруйска;
  • кантроль і каардынацыя работы суб'ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці па выкананні рэгіянальных мерапрыемстваў па скарачэнні колькасці аб'ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва;
  • забеспячэнне работы з фінансуючымі банкамі, фінансавым упраўленнем гарвыканкама, Камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама па выдзяленні сродкаў на фінансаванне аб'ектаў жыллёвага будаўніцтва, інжынернай і транспартнай інфраструктуры да іх, Інвестыцыйных праграм.
  • падрыхтоўка і ўнясенне на пасяджэнні гарвыканкама праектаў рашэнняў і распараджэнняў, якія датычацца дзейнасці будаўнічага комплексу горада;
  • вядзення ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і стаяць на такім уліку ў гарвыканкаме;
  • прадастаўленне грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі на будаўніцтва /рэканструкцыю/ або набыццё жылых памяшканняў;
  • разгляд пытанняў газіфікацыі жыллёвага фонду;
  • рэгістрацыя дагавораў долевага будаўніцтва і дадатковых пагадненняў (у выпадках змянення істотных умоў дагавора);
  • разгляд у адпаведнасці з заканадаўствам зваротаў грамадзян, арганізацыя іх асабістага прыёму, прыняцце мер па ўдасканаленні работы са зваротамі грамадзян.


Структура аддзела будаўніцтва Бабруйскага гарвыканкама:
Начальнік - Салановіч Таццяна Міхайлаўна, каб. 607, тэл. 8 (0225) 68-00-51. 

Намеснік начальніка аддзела (курыруемыя пытанні - ільготнае крэдытаванне) - Грыбоўская Кацярына Віктараўна , каб. 601, тэл . 8 (0225) 68-00-67
Прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб здзяйсняецца: аўторак, серада, чацвер з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.

Галоўны спецыяліст аддзела, які курыруе размеркаванне сацыяльнага жылля - Зіневіч Вікторыя Анатольеўна , каб. 601, тэл. 8 (0225) 68-00-38 . 

Галоўны спецыяліст аддзела, што курыруе прадастаўленне фінансавай падтрымкі і аднаразовых субсідый грамадзянам на будаўніцтва, рэканструкцыю (набыццё) жылых памяшканняў; уключэнне ў спісы на атрыманне льготнага крэдыту на газіфікацыю жыллёвага фонду, пакрыццё расходаў па электразабеспячэнні жыллёвага фонду - Вавула Наталля Васільеўна , каб. 601, тэл. 8 (0225) 68 00 26 . 

Галоўны спецыяліст аддзела, які курыруе ўлік грамадзян, што састаяць ў Бабруйскім гарвыканкаме, падрыхтоўка даведкі аб стане на ўліку - Якубава Ірына Міхайлаўна , каб. 601, тэл. 8 (0225) 68-00-38 .