27 Май 2025
24 мая выпускнікі Бабруйска пачулі свой апошні званок. Спачатку ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя святу, прайшлі ў школах горада. Потым выпускнікі ўсіх школ сабраліся на плошчы Перамогі. Адсюль урачыстым шэсцем навучэнцы адправіліся на плошчу Леніна, дзе іх чакала насычаная канцэртная праграма. У мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш 1200 выпускнікоў бабруйскіх школ.
Фота Аляксея Слабко, Аляксандра Анташкевіча, Віктара Чабана, bobrlife.by