Напярэдадні Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту ў кінатэатры «Таварыш» сабраліся тыя, для каго слова «спорт» з'яўляецца вызначальным, хто шануе імкненне пераадольваць перашкоды ў дасягненні ўсё новых і новых вяршынь. 

Бабруйск славіцца сваімі спартыўнымі традыцыямі. Тут пачаўся шлях у прафесійны спорт многіх атлетаў, якія дастойна прадстаўляюць наш горад на найбуйнейшых сусветных і еўрапейскіх спаборніцтвах, фарміруюць спартыўную славу Бабруйшчыны. Сторазовае цярпенне, упартая праца і імкненне да перамогі з'яўляюцца асноўнымі складнікамі поспеху і высокіх вынікаў, якіх дасягаюць нашы спарцмены.

Атлеты, трэнеры, работнікі фізічнай культуры і ветэраны спорту нашага горада прымалі віншаванні з прафесійным святам і заслужаныя ўзнагароды ад намесніка старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміра Кнігі, начальніка аддзела спорту і турызму гарвыканкама Аляксея Варанкова, намесніка старшыні гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Ірыны Казловай. 

Тут жа былі адзначаны пераможцы гарадскога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы:

3-е месца - спецыялізаваная навучальна-спартыўная ўстанова «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №4»;

2-е месца - установа адукацыі «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву»;

1-е месца - дзяржаўная ўстанова «Хакейны клуб «Бабруйск».

ФОТА ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

Аляксандр Анташкевіч, фота аўтара, bobrlife.by

Поделиться