19 May 2025
Работнікаў фізічнай культуры і спорту Бабруйска 16 мая павіншавалі з прафесійным святам у кінатэатры «Таварыш». Атлеты, трэнеры, работнікі фізічнай культуры і ветэраны спорту нашага горада прымалі віншаванні з прафесійным святам і заслужаныя ўзнагароды ад намесніка старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміра Кнігі, начальніка аддзела спорту і турызму гарвыканкама Аляксея Варанкова, намесніка старшыні гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Ірыны Казловай.
Фота Аляксандра Анташкевіча, bobrlife.by