У першым матчы на «Бабруйск-Арэне» ў 2025 годзе шыннікі прымалі маскоўскае «Дынама» «Залатога» дывізіёна. Стартавую трэць каманды звялі да нічыёй 1:1, за гаспадароў закінуў Мікалай Салыга. Ключавым у гэтай гульні стаў другі перыяд, у якім госці адправілі ў нашы вароты дзве шайбы, не атрымаўшы ніводнай у свае. У заключнай 20-хвілінцы масквічы засмуцілі «баброў» у чацвёрты раз, галы Канстанціна Валочка і Аляксандра Яцэнкі дынамаўцаў ужо не выратавалі. Фінальны лік - 3:4.

Такім чынам, падапечныя Андрэя Міхалёва спынілі серыю з шасці матчаў з набранымі ачкамі. Наша каманда з 66 баламі працягвае ўзначальваць табліцу «Сярэбранага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі, апярэджваючы бліжэйшых канкурэнтаў на пяць ачкоў. Наступны матч «Дынама-Шыннік» правядзе 24 студзеня дома супраць яраслаўскага «Лока».



Аляксандр Анташкевіч, фота аўтара
Па матэрыялах БЖ