21 Студзень 2025
Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» 20 студзеня з паражэння пачалі першую дамашнюю серыю ў 2025 годзе ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі сезона-2024/25. У першым матчы на «Бабруйск-Арэне» ў 2025 годзе шыннікі прымалі маскоўскае «Дынама» з элітнага «Залатога» дывізіёна.
Стартавую трэць каманды звялі да нічыёй 1:1, за гаспадароў закінуў Мікалай Салыга. Ключавым у гэтай гульні стаў другі перыяд, у якім госці адправілі ў беларускія вароты дзве шайбы, не атрымаўшы ніводнай у свае. У заключнай 20-хвілінцы масквічы засмуцілі бабруйчан у чацвёрты раз, галы Канстанціна Валочка і Аляксандра Яцэнкі дынамаўцаў ужо не выратавалі. Фінальны лік - 3:4.
Фота Аляксандра Анташкевіча, БЖ