Пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта «Аб выніках работы арганізацыі аховы здароўя вобласці і задачах на 2025 год» адбылося 12 сакавіка. У пасяджэнні калегіі прыняла ўдзел Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Святлана Уладзіміраўна Нячай.

З выніковым дакладам аб рабоце сістэмы аховы здароўя вобласці выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Гацко.

- У 2025 годзе намечаны сур'ёзныя планы па правядзенні дыспансерызацыі насельніцтва, ранняму выяўленню захворванняў. Прыярытэтная задача - забяспечыць своечасовую якасную і даступную медыцынскую дапамогу незалежна ад месца пражывання чалавека.

Калегія завяршылася ўзнагароджваннем устаноў аховы здароўя і супрацоўнікаў, якія ўнеслі асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву вобласці.

Па выніках агляду-конкурсу па павышэнні якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва прызавых месцаў удастоены і ўстановы аховы здароўя Бабруйска:

  • сярод абласных і гарадскіх бальнічных арганізацый аховы здароўя трэцяе месца прысвоена УАЗ «Бабруйская цэнтральная бальніца»,

  • сярод амбулаторна-паліклінічных арганізацый другое месца – УАЗ «Бабруйская гарадская паліклініка № 3»,

  • сярод арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу дзецям, другое месца - філіялу «Бабруйская гарадская дзіцячая паліклініка № 2»,

  • сярод стаматалагічных паліклінік першае месца - філіялу «Стаматалагічная паліклініка №2».

Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны:

АЛЯКСАНДР МІКАЛАЕВІЧ ЯЗЭПЧЫК, урач-хірург (загадчык) хірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Бабруйская гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі імя У.В.Марзона»;

СВЯТЛАНА МІХАЙЛАЎНА ЦЫРКУНОВА, урач-акушэр-гінеколаг жаночай кансультацыі №2 установы аховы здароўя «Бабруйскі радзільны дом»;

СВЯТЛАНА ЎЛАДЗІМІРАЎНА АГАРОДНІК, інструктар-валеолаг установы аховы здароўя «Бабруйская цэнтральная бальніца».

ТАЦЦЯНА ВАСІЛЬЕЎНА КУЧЫНА, урач-педыятр (загадчык педыятрычнага аддзялення для дзяцей дашкольнага ўзросту) установы аховы здароўя «Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца».

Аб’яўлена падзяка:

ВОЛЬЗЕ АРТУРАЎНЕ КОШАЛЕВАЙ, урачу-педыятру ўчастковаму педыятрычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Бабруйская гарадская паліклініка №7»;

НАТАЛЛІ МІКАЛАЕЎНЕ НЕСЦЕРАВАЙ, медыцынскай сястры-анестэзісту (старэйшай) аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі ўстановы аховы здароўя «Бабруйскі міжраённы анкалагічны дыспансер».

bobrlife.by

Поделиться