Дэлегацыя горада-пабраціма Уладзіміра наведвае Бабруйск. 13 студзеня гасцей віталі старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель і старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская. На афіцыйнай сустрэчы абодва бакі расказалі аб дасягненнях, развіцці і патэнцыяле гарадоў, падзяліліся вопытам па стварэнні камфортных умоў жыцця.

Прадстаўнікі Уладзіміра адзначылі, што падыходы ў рабоце па многіх напрамках у нас падобныя. У ходзе размовы намеціліся пункты для далейшага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў розных сферах. Выклікалі зацікаўленасць эканамічныя і турыстычныя магчымасці, вырашэнне кадравых пытанняў, адукацыя і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі.

Кіраўніцтва Бабруйска і дэлегацыя Уладзіміра ўсклалі кветкі да помніка-танка на магіле камандзіра 9-га танкавага корпуса генерал-маёра Барыса Сяргеевіча Бахарава. У год 80-годдзя Перамогі ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыцці за шчаслівую і мірную будучыню.

Першым пунктам на карце маршруту стаў Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў. Для гасцей арганізавалі маштабную экскурсію па вытворчасці. Удзельнікі дэлегацыі азнаёміліся з пастаянна дзеючай выставай, наведалі ўчастак новых тэхналогій, які пачне работу ў гэтым годзе, зазірнулі ў цэх зборкі трактарнай тэхнікі.


- Кіраўніцтва прадпрыемства азнаёміла нас з тэхналогіямі, крыху расказалі аб бізнес-планах. Для нас вельмі цікава паглядзець, пераняць нешта важнае, таму што мы працуем над рэалізацыяй новых ідэй, новага інвестыцыйнага праекта ў сябе ў горадзе. Акрамя ўсіх нюансаў і тонкасцей вытворчасці, кіраўніцтва з хваляваннем ставіцца да кожнага супрацоўніка, да тых, хто сёння дапамагае развівацца гэтай галіне, - адзначыў Ілля Букалаў, намеснік кіраўніка горада Уладзіміра па эканамічных пытаннях.

Далей - самае салодкае месца Бабруйска: фабрыка «Чырвоны харчавік». Дэлегацыя з горада-пабраціма высока ацаніла якасць прадукцыі. Не абышлося і без дэгустацыі: свежы зефір ручной работы, ірыс прама з канвеернай стужкі - папулярныя прысмакі, любімыя гараджанамі. Гасцям таксама далі унікальную магчымасць паўдзельнічаць у працэсе і самастойна вырабіць папулярны зефір «Дзьмухавец».

- Прадукцыю «Чырвонага харчавіка» у нас ведаюць і вельмі любяць. А мне пашчасціла пабываць там, дзе зефір нараджаецца ў далікатных жаночых руках. Паспрабаваў паўдзельнічаць сам, магу сказаць - дастаткова нялёгкая праца. На прадпрыемстве добра захаваны якасць і тэхналогіі. Паспрабаваў - адразу адчуў смак дзяцінства, - падзяліўся ўражаннямі Мікалай Талбухін, старшыня Савета народных дэпутатаў горада Уладзіміра.

Апошнім пунктам маршруту экскурсіі стала 35-я школа. Гасцям прадэманстравалі ўсё самае лепшае: музейны пакой двойчы Героя Савецкага Саюза Паўла Іванавіча Батава, імя якога носіць установа адукацыі, пакой бяспекі, бібліятэку, басейн. Дэлегацыя высока ацаніла якасць адукацыі ў Бабруйску і засталася пад вялікім уражаннем.


Маргарыта Бушуева, Юлія Вернер, фота Аляксандра Анташкевіча
Па матэрыялах БЖ