14 Студзень 2025
Дэлегацыя горада-пабраціма Уладзіміра наведвае Бабруйск. 13 студзеня гасцей віталі старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель і старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская. На афіцыйнай сустрэчы абодва бакі расказалі аб дасягненнях, развіцці і патэнцыяле гарадоў, падзяліліся вопытам па стварэнні камфортных умоў жыцця.
Далей кіраўніцтва Бабруйска і дэлегацыя Уладзіміра ўсклалі кветкі да помніка-танка на магіле камандзіра 9-га танкавага корпуса генерал-маёра Барыса Сяргеевіча Бахарава, наведалі Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, фабрыку «Чырвоны харчавік», 35-ю школу.
Фота Аляксандра Анташкевіча, БЖ