У Палацы мастацтваў 26 снежня было шумна і весела: школьнікі горада сабраліся ў чаканні навагодняга чарадзейства і цуду. А парадавалі дзяцей навагодняй казкай «Дзе наша Аліса?», якую паставіў музычны тэатр «Слугі трох муз».
Салодкія падарункі і віншаванні паднёс намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Уладзімір Кніга.

Хлапчукоў і дзяўчынак чакаў сюрпрыз - салодкія падарункі яны знайшлі прама пад сваімі крэсламі. Школьнікі дружна скандавалі: «Дзякуй» і ў даўгу не засталіся. На памяць Уладзімір Валянцінавіч атрымаў сімвал надыходзячага 2025 года - арыгінальную ёлку са змейкай, якая выканае адно жаданне.
Салісты тэатра песні «Шына-най» таксама павіншавалі 700 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вызначыліся сёлета выдатнай вучобай і дасягненнямі на алімпіядах розных узроўняў.
Рабят чакала незабыўная навагодняя казка па матывах знакамітага твора Люіса Кэрала «Аліса ў краіне цудаў».

Усе разам адправіліся ў захапляльнае падарожжа разам з Алісай, якая трапляе ў дзіўны свет, дзе цуды сустракаюцца на кожным кроку. Тут ужо чакаў сустрэчы Белы Кролік, усмешлівы Чашырскі Кот, эксцэнтрычны Капялюшнік і грозная Каралева Чарвей. Спектакль быў напоўнены яркімі музычнымі нумарамі, неверагоднымі дэкарацыямі і чароўнымі мелодыямі, якія перанеслі гледачоў у свет фантазій.

Фота Аляксандра Анташкевіча
Па матэрыялах БЖ