Дабрачынная гарадская ёлка адбылася 26 снежня ў Бабруйску.  Мерапрыемства сабрала ў Палацы мастацтва каля 700 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія дасягнулі  высокіх рэзультатаў у вучобе і на алімпіядах розных узроўняў.  Салодкія падарункі і віншаванні рабяты атрымалі ад намесніка старшыні Бабруйскага гарвыканкама Уладзіміра Кнігі. Усе ўдзельнікі свята паглядзелі навагоднюю казку «Дзе наша Аліса? » якую паставіў музычны тэатр «Слугі трох муз».

Фота Аляксандра АнташкевічаБЖ