Бабруйск уносіць важкі ўклад у паляпшэнне дабрабыту беларусаў, у развіццё і працвітанне нашай краіны. Мінулы Год якасці стаў моцным падмуркам для будучай пяцігодкі. Наш горад у зладжанай рабоце ўсіх працоўных калектываў спраўляўся з пастаўленымі задачамі, накіраванымі на павышэнне ўзроўню і якасці жыцця гараджан.

14 лютага ў Палацы мастацтваў адбыўся ўрачысты сход па падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бабруйска за 2024 годУ цырымоніі бралі ўдзел старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель, старшыня гарсавета дэпутатаў Ірына Рынейская, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня праўлення ААТ «Беларусбанк» Віктар Ананіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вольга Жук, заслужаны юрыст Беларусі, Ганаровы грамадзянін Бабруйска Лідзія Ярмошына. А таксама Ганаровыя грамадзяне Бабруйска, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў, праваахоўных органаў і вайсковых часцей Бабруйскага гарнізона.

Старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель закрануў у дакладзе значныя для Бабруйска падзеі, дасягненні, выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і з'яўленне новых магчымасцей.

«Мы імкнуліся не проста дасягаць мэты, а рабіць гэта на высокім узроўні. Мы даказалі сваю здольнасць напружанай працай дабівацца вынікаў. Павышэнне якасці жыцця, удасканаленне інфраструктуры, рэалізацыя значных сацыяльных і эканамічных праектаў - усё гэта стала магчымым дзякуючы зладжанай рабоце органаў улады і прадпрыемстваў, актыўнаму ўдзелу гараджан. Упэўнены, што далейшы рух у развіцці будзе такім жа мэтанакіраваным і дынамічным», - адзначыў Ігар Мікалаевіч.

Эканоміка горада і бабруйскія прадпрыемствы дэманстравалі эфектыўную работу і рост аб'ёмаў вытворчасці, выпускалі імпартазамяшчальную прадукцыю, пашыралі геаграфію паставак (экспарт ажыццяўляўся ў 50 дзяржаў). Тавары пад бабруйскімі брэндамі пачалі купляць у Саудаўскай Аравіі, Маўрытаніі, Эфіопіі, Малі, Карэі. Рэалізавана прадукцыі на 430 мільёнаў долараў. Павялічылася выручка ад рэалізацыі і чысты прыбытак, што дало магчымасць забяспечыць рост заработнай платы на 19 працэнтаў. Адкрываліся новыя вытворчасці і гандлёвыя аб'екты са стварэннем працоўных месцаў.

Актыўна працягваліся работы па добраўпарадкаванні, уводзіліся ў эксплуатацыю сацыяльна значныя аб'екты, абнаўляліся тратуары і дарогі, уладкоўваліся дзіцячыя пляцоўкі, азеляняліся вуліцы і двары. Асаблівая ўвага - будаўніцтву сацыяльнага і арэнднага жылля, падтрымцы шматдзетных сем'яў. Новенькія шматкватэрныя дамы - гэта звыш 62 тысяч кв. м жылля.

«Нязменным прыярытэтам нашай работы заўсёды былі, ёсць і будуць чалавек і ўзровень яго жыцця», - падкрэсліў Ігар Кісель. Пацвярджэнне гэтаму - развіццё і аснашчэнне ўстаноў аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай сферы, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі моладзі, перамогі і поспехі навучэнцаў, рэкорды ў спорце, правядзенне культурных мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Маладыя спецыялісты працягваюць працоўныя традыцыі старэйшага пакалення, імкнуцца да прафесійнага росту.

«Мінулы год зрабіў Бабруйск яшчэ больш утульным, сучасным і камфортным. Гэта вынік працы кожнага, хто праектуе і будуе, лечыць і вучыць, стварае мастацтва і беражэ парадак. Чысціня і добраўпарадкаванне горада, якім захапляюцца нашы госці, - не проста знешняя прыгажосць, а паказчык любові і клопату аб родным доме, - рэзюмаваў Ігар Кісель са словамі шчырай падзякі кожнаму калектыву за добрасумленную работу. – Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам зрабіць Бабруйск яшчэ лепшым. Разам мы будуем сваю будучыню!»

«За дасягненнямі і поспехамі - немалы ўклад кожнага працоўнага калектыву, кожнага работніка. Асаблівыя словы падзякі ветэранам, якія заклалі трывалую аснову развіцця Бабруйска. Прыемна, што маладое пакаленне смела глядзіць наперад і працягвае развіццё горада. Хачу пажадаць усім бабруйскім калектывам росквіту», – павіншаваў Руслан Страхар і зачытаў прывітальны адрас ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі.

Ёсць развіццё, значыць, ёсць і паспяховая будучыня. Бабруйск - горад, у якім камфортна жыць і працаваць, у якім выхоўваюць сапраўдных патрыётаў і шануюць гістарычную памяць, паважаюць людзей працы і рэалізуюць маштабныя праекты. Пад мірным небам, з упэўненасцю ў заўтрашнім дні мы спакойна і планамерна рухаемся наперад у эканоміцы, вырабляем новую прадукцыю, будуем дамы, гадуем дзяцей, захоўваем духоўныя каштоўнасці і перадаем традыцыі маладому пакаленню.

Лепшыя працоўныя калектывы і працаўнікоў розных сфер узнагародзілі пераходнымі ганаровымі сцягамі, дыпломамі, ганаровымі граматамі, падзякамі і грашовымі прэміямі. На сцэну ўзнімаліся кіраўнікі прадпрыемстваў, педагогі і медыкі, навучэнцы і перадавікі вытворчасці. Для кожнага знайшліся словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё любімай справы.

1-я месцы з уручэннем дыпломаў I ступені і грашовых прэмій:

• ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»;

• ААТ «Бабруйскі мясакамбінат»;

• БУВП «Фабрыка мастацкіх вырабаў»;

• Бабруйскі філіял Аўтобусны парк №2 ААТ «Магілёўаблаўтатранс»;

• КУДП «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Бабруйска»;

• УКВП «Прамадходы»;

• ПГУП «Сяброптгандаль»;

• ААТ «Гатэль «Турыст»;

• УАЗ «Бабруйская гарадская паліклініка №3»;

• УАЗ «Бабруйская цэнтральная бальніца»;

• ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №1 імя Я.К. Цікоцкага г. Бабруйска»;

• Дзіцячая бібліятэка №6 імя М.А. Астроўскага КК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Бабруйска»;

• ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»;

КК «Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск)»;

• ДУА «Гімназія №3 г. Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)»;

• ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Бабруйска»;

• ДУА «Дзіцячы садок №50 г. Бабруйска»;

• ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска»;

• Установа «Бабруйская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву»;

• ТАА «РуДзімБуд»;

• ТАА «Пракофій-Груп».

2-я месцы з уручэннем дыпломаў II ступені і грашовых прэмій:

• ААТ «Чырвоны харчавік»;

• СТАА «Рэгіён-прадукт»;

• ТАА «Спецаўтатэхніка»;

• КУП «Жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне Першамайскага раёна г. Бабруйска»;

• філіял «Бабруйская гарадская дзіцячая паліклініка №2» УАЗ «Бабруйская гарадская дзіцячая бальніца»;

• УАЗ «Бабруйскі радзільны дом»;

• ДУА «Сярэдняя школа №27 г. Бабруйска імя В.З. Харужай»;

• ДУА «Дзіцячы садок №52 г. Бабруйска»;

• установа «Спецыялізаваная дзіцячаюнацкая школа алімпійскага рэзерву №3 г. Бабруйска»;

• ТАА «СлаўЛесПрам»;

• УЧТЭП «МіФ-Транс».

3-я месцы з уручэннем дыпломаў III ступені і грашовых прэмій:

• ААТ «ТАіМ»;

• ЗАТ «БабруйскМэбля»;

• ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў»;

• ДА «Бабруйскжылкамгас»;

• філіял «Стаматалагічная паліклініка №2» УАЗ «Бабруйская гарадская стаматалагічная паліклініка №1»;

• ДУА «Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска»;

• ДУА «Спецыяльны дзіцячы садок №9 г. Бабруйска»;

• Спецыялізаваная навучальна-спартыўная ўстанова «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №4 г. Бабруйска»;

• ПГУП «Кандрачэнка і сыны»;

• ТАА «Гідрарэсурс».

Пераможцы спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці заносяцца на гарадскую Дошку гонару.

Лідзія Ярмошына, Ганаровы грамадзянін Бабруйска:

- Мяркуючы па настроі людзей, па стане вуліц і жылога фонду, рабоце лячэбных і іншых устаноў, вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця дасягнуты нядрэнныя. Усё гэта складае вехі, па якіх ацэньваецца дабрабыт грамадства, горада. Я думаю, Бабруйску ёсць чым ганарыцца. І сённяшнія выставы паказваюць, як нават самыя маладыя і юныя грамадзяне горада крэатыўна працуюць над увасабленнем сваіх ідэй. У Бабруйска ёсць будучыня. Вельмі рада, што мы захавалі традыцыі, якія былі закладзены даўно. З аднаго боку - падводзяць рысу пад тым, што зроблена, і дазваляюць прааналізаваць работу, а з іншага - магчымасць намеціць планы. Але самае галоўнае - падзякаваць людзям за працу над росквітам горада і рэгіёна.

Алег Корсак, генеральны дырэктар ААТ «УКБ «Бабруйскаграмаш»:

- Заўсёды трэба падводзіць вынікі і пасля ставіць новыя мэты на будучыню. Урачысты сход гарадскога актыву - гэта важны і значны дзень, з якім хачу павіншаваць усе прадпрыемствы Бабруйска. Упэўнены, што ўсе дасягнутыя вынікі мінулага года будуць прымножаны ў 2025-м. Ганаруся тым, што дзякуючы майму калектыву мы дыверсіфікавалі рынкі збыту, выйшлі на афрыканскія і азіяцкія рынкі. Гэта нам дазволіла дасягнуць высокіх вынікаў у рабоце і сабраць партфель заказаў на бягучы год.

Таццяна Зайцава, дырэктар Палаца мастацтваў:

- 2024 год быў багаты на мноства падзей у культурным жыцці. Для нас год быў нялёгкім, але мы паспяхова справіліся з пастаўленымі задачамі. Хочацца сказаць вялікі дзякуй усяму калектыву, таму што прыклалі нямала намаганняў, кіраўнікам творчых калектываў, якія кожны дзень даказвалі права называцца лепшымі, годна прадстаўлялі Бабруйск на абласных і сталічных пляцоўках. Урачыстае падвядзенне вынікаў - для нас святочная, памятная падзея. Мы будзем працягваць слаўныя традыцыі, і няхай 2025 год нам таксама пакарыцца!

Варвара Архіпенка, дырэктар гімназіі №3 ім. мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева):

- Наша гімназія трэці год запар становіцца пераможцам па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця. І гэта залог паспяховай работы не толькі педагагічнага калектыву, гэта зладжаная работа настаўнікаў, бацькоў і дзяцей. У нас сапраўды вялікая сям'я, якая працуе якасна і на рэзультат. Рабяты выдатна паказваюць сябе ў розных спаборніцтвах, алімпіядах. З апошняга хочацца адзначыць: навучэнцы прывезлі 17 абласных дыпломаў. Важна падводзіць вынікі развіцця, бо людзі павінны адчуваць вынік сваёй работы і яго бачаць і адзначаюць.

Таццяна Саўчанка, дырэктар ААТ «Бабруйскі мясакамбінат»:

- На маю думку, цудоўная традыцыя - падводзіць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і ўзнагароджваць працаўнікоў. Трэба абавязкова адзначаць тых, хто ідзе наперад, дасягае мэт, будуе будучыню Бабруйска і Беларусі. Асноўнае дасягненне нашага прадпрыемства - людзі. Наша багацце - работнікі, дзякуючы самаадданай працы, ведам і вопыту якіх мы дасягнулі такіх выдатных паказчыкаў.

bobrlife.by

Поделиться