17 Люты 2025
Урачысты сход па падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Бабруйска за 2024 год адбыўся 14 лютага ў Палацы мастацтваў. Самыя лепшыя працоўныя калектывы і работнікаў розных сфер узнагародзілі пераходнымі ганаровымі сцягамі, дыпломамі, ганаровымі граматамі, падзякамі і грашовымі прэміямі. На сцэну ўзнімаліся кіраўнікі прадпрыемстваў, педагогі і медыкі, навучэнцы і перадавікі вытворчасці. Пераможцы спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці заносяцца на гарадскую Дошку гонару.