Усё менш дзён застаецца да прыемнай пераднавагодняй мітусні. Каля прадпрыемстваў і гандлёвых цэнтраў з'явіліся навагоднія ёлкі, якія цешаць вока і дораць адчуванне чараўніцтва надыходзячага свята. Ва ўсе часы зялёная прыгажуня-ёлка была цэнтрам і сімвалам Новага года. 

Набыць ёлку можна на ёлачных кірмашах, дзе будуць прадавацца навагоднія дрэвы, спецыяльна нарыхтаваныя на тэрыторыі ляснога фонду. Добрай альтэрнатывай жывой ёлкі стане штучная ёлка, якая праслужыць многія гады, і кожны год будзе радаваць вока сваёй прыгажосцю. 

Напярэдадні навагодніх свят Бабруйская гаррайінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб недапушчальнасці самавольнай здабычы ёлкі (сасны). Незаконная рубка ёлкі (сасны) цягне пакаранне ў выглядзе штрафу да 300 базавых велічынь у адпаведнасці з артыкулам 16.17 кодэкса  Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Акрамя гэтага, за кожнае ссечанае навагодняе дрэва вінаватыя абавязаны будуць пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.

У перыяд падрыхтоўкі да навагодніх свят спецыялістамі Бабруйскай гаррайінспекцыі ПР і ААС, Бабруйскага лясгаса і  Бабруйскай міжраённай інспекцыі  аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь будуць праводзіцца сумесныя рэйды па выяўленні фактаў незаконнай рубкі дрэў.

 

Поделиться