12 Снежань 2024
Надыходзіць гарачая пара падрыхтоўкі да Новага года. Самы час задумацца аб выбары галоўнага навагодняга атрыбута. Шырокі асартымент дазваляе набыць навагодняе дрэва на любы густ: ёлка, сасна ў кадцы або навагодні букет.
Аб тым, дзе купіць дрэва, паведамілі ў Бабруйскім лясгасе:
вуліца Сацыялістычная (пешаходная зона каля Бабруйскага рынку);
вуліца Мінская, д.22 (каля Дома быту);
вуліца Батава, д.16 (каля магазіна «Еўраопт»);
вуліца 50-годдзя УЛКСМ, д.33-3 (пляцоўка каля маладзёжнага парка);
вуліца Коўзана, д.47 (2-я прахадная);
праспект Будаўнікоў, д.58 (ГЦ «Спектр»);
вуліца Інтэрнацыянальная, д. 22 (каля крамы «Санта»).
Час работы ёлачных кірмашоў:
з 21 па 30 снежня - з 10.00 да 19.00,
31 снежня - з 9.00 да 13.00.
Па матэрыялах БЖ