У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» юныя актывісты горада наведалі 9 студзеня Бабруйскую школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху. У важкіх пакетах усё, што трэба для шчасця хлапчукам і дзяўчынкам: цацкі, матэрыялы для творчасці, яркая канцылярыя, настольныя гульні, пазлы і многае іншае.

У акцыі прыняла ўдзел кожная школа Бабруйска, усе збіралі прэзенты, пасля перадалі ў гарадскі савет. А рабяты з дзіцячай палаты выступілі парламенцёрамі, якія ўручылі падарунак ад сваёй установы адукацыі.

Выхаванцы школы-інтэрната не засталіся ў даўгу і правялі сапраўдны майстар-клас па лепцы з гліны. Фінальным акордам цёплага прыёму стаў захапляльны спектакль «Бураціна». Акцёры змаглі перадаць усю гаму эмоцый не толькі рэплікамі, але і жэстамі. 

Юлія Вернер, фота Віктара Шэйкіна.

Па матэрыялах БЖ