Баль «Калядная сімфонія» для бабруйчан старэйшага ўзросту прайшоў 8 студзеня ў Палацы мастацтваў. Мерапрыемства арганізавана ўрамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» ТЦСАН Першамайскага раёна Бабруйска. 

Бальная карта ўключала 15 танцаў.  Пары вальсіравалі, выконвалі пасадобль, падэграс, а праз некалькі кампазіцый запрашалі ўсіх жадаючых з залы выканаць народны танец маразульку. Былі і музычныя паўзы – спявалі рускія рамансы, якія так спрытна ўпісаліся ў бляск і вытанчанасць балю.

У свяце прынялі ўдзел клуб бальных і гісторыка-бытавых танцаў «Сябрына»вакальны ансамбль «Акцэнт», узорная харэаграфічная студыя «Бабраня», рамансавыя вакалісты народнага ансамбля лірычнай песні «Натхненне», навучэнцы і педагогі ДШМ №2 г. ім. У.У. Алоўнікава. 

Фота  Віктара Шэйкіна, БЖ