Аб правілах прыёму ў спецыялізаваныя ліцэі Міністэрства ўнутраных спраў 

Пра Магілёўскi ліцэй

Работа ў ліцэі па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі будзе ажыццяўляцца па наступных асноўных напрамках дзейнасці: стварэнне ўмоў для рэалізацыі права кожнага вучня на якасную адукацыю; стварэнне і развіццё адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае атрыманне агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама першасных ведаў і навыкаў, неабходных для службы ў органах унутраных спраў; выхаванне дастойных грамадзян Рэспублікі Беларусь, фарміраванне ў іх дысцыплінаванасці і адказнасці, імкнення да службы ў органах унутраных спраў.

 

АСАБЛІВАСЦІ ЛІЦЭЙСКАЙ АДУКАЦЫІ

Асаблівы ўклад навучальнай установы, які вызначаны з улікам узроставых і псіхалагічных асаблівасцей падлеткаў, спалучэнне элементаў воінскай дысцыпліны і вучнёўскага самакіравання;

Прыярытэтнасць маральнага выхавання і стварэнне адукацыйнага асяроддзя, насычанага агульначалавечымі, нацыянальнымі і патрыятычнымі каштоўнасцямі, традыцыямі і рытуаламі МУС;

Спалучэнне агульнаадукацыйных прадметаў і праграм ваенна-патрыятычнага, фізкультурна-спартыўнага і грамадска-гуманітарнага профіля ў сістэме факультатыўных заняткаў і пачатковай прафесійнай падрыхтоўкі;

Пастаяннае педагагічнае суправаджэнне выхаванцаў класнымі кіраўнікамі, атэставанымі супрацоўнікамі (афіцэрамі курсавога звяна), аказанне навучэнцам дапамогі і падтрымкі спецыялістамі аддзялення псіхалагічнага і сацыяльна-педагагічнага суправаджэння ліцэя.
 

НАШЫ ПЕРАВАГІ

наяўнасць высокатэхналагічнай матэрыяльна-тэхнічнай і спартыўнай базы, шырокае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе;

вывучэнне на павышаным узроўні навучальных прадметаў «Грамадазнаўства», «Руская/Беларуская мова і літаратура», «Дапрызыўная падрыхтоўка», з сёмага класа вывучаецца спецыяльная дысцыпліна «Пачатковая прафесійная падрыхтоўка»; 

шырокі спектр факультатыўных заняткаў і аб'яднанняў па інтарэсах, а таксама розныя спартыўныя секцыі;

ранняя прафесіяналізацыя навучэнцаў пры ўзаемадзеянні з унутранымі войскамі і АУС, якая дае магчымасць вызначыць свае жыццёвыя планы і падрыхтавацца да іх рэалізацыі. 
 

ПАРАДАК ПРЫЁМУ

Прыём (залічэнне) у VII, VIII, IX, X класы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму.

Абітурыенты, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе на паступленне ў ліцэй МУС, падаюць да 1 мая ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў па месцы жыхарства або знаходжання наступныя дакументы:

заяву на імя начальніка ліцэя МУС па форме;

пасведчанне аб нараджэнні або дакумент, які сведчыць асобу;

ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання з выведзеным сярэднім балам (акругленым да дзясятых) за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі;

пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (для абітурыентаў, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе на паступленне ў X клас);

характарыстыку з месца вучобы;

4 фатаграфіі памерам 3х4 см (без галаўнога ўбору).

Справы абітурыентаў накіроўваюцца камплектуючымі органамі ў прыёмную камісію да 1 чэрвеня.

Уступныя іспыты і медыцынскі агляд праводзяцца з 20 па 30 чэрвеня.

Абітурыенты здаюць два ўступныя іспыты ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Матэматыка» і «Руская мова» або «Беларуская мова» (на выбар абітурыента). 

Вынікі ўступных іспытаў аб'яўляюцца ў дзень іх правядзення.

Пераздача ўступных іспытаў не дапускаецца.

Па-за конкурсам, пры ўмове атрымання на ўступных іспытах адзнак не ніжэй за 4 балы ў Ліцэй залічваюцца дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзеці загінуўшых супрацоўнікаў і ваеннаслужачых.

Форма атрымання адукацыі - вочная.

Група інфармацый і грамадскіх сувязей

УУС Бабруйскага гарвыканкама

­