­­­­­­­­­­­­­

­­­ 

ТУРЫСТЫЧНЫЯ МАРШРУТЫ ПА БАБРУЙСКУ

«ТАКІ ТАК, ГЭТА - БАБРУЙСК» - знаёмства з горадам, які ў пачатку 20 стагоддзя звалі беларускай Адэсай, аб якім марылі «ўсе сыны лейтэнанта Шмідта», героі вядомага твора Ільфа і Пятрова «Залатое цяля», лічачы яго горадам высокакультурным.

 

­

«БАБРУЙСК-ГОРАД НАД БЯРЭЗIНАЙ» - аглядная экскурсія па горадзе, падчас якой экскурсанты азнаёмяцца з багатай гісторыка-культурнай спадчынай архітэктуры, размешчанай на тэрыторыі Бабруйска.


 
   

­

«БАБРУЙСК-ПРОШЧА» - аглядная экскурсія па г.Бабруйску і наведванне гаючай крыніцы і храма ў гонар абраза Божай маці «Жываносная Крыніца».­
 


 ­

­

«ШАЛОМ, БАБРУЙСК» - Бабруйск лічыўся цэнтрам культурнага і палітычнага жыцця беларускага яўрэйства, экскурсія раскрывае ўсю разнастайнасць і асаблівасці яўрэйскага Бабруйска. Вы наведаеце гарадское яўрэйскае таварыства, сінагогу, убачыце помнікі ахвярам халакоста, Алею Праведнікаў свету.


 

­ ­ ­ ­

«БАБРУЙСКІЯ КАРЦІНКІ» - галоўная славутасць горада - Бабруйская крэпасць, маршрут праходзіць па гістарычнай частцы горада, дзе ў архітэктуры адбіліся традыцыі славянскага і яўрэйскага народаў, удзел у тэатралізаваных атракцыях «Бабруйскае падвор'е». Праграма экскурсіі прадугледжвае наведванне палацава-паркавага комплексу ў стылі неаготыкі в. Чырвоны Бераг. 


   

 

«БАБРУЙСКАЯ КРУГАСВЕТКА» - аглядная экскурсія па Бабруйску, наведванне палацава-паркавага комплексу ў стылі неаготыкі в.Чырвоны Бераг і мемарыяльнага комплексу «Дзіцячая вёска».


 
 

«БАБРУЙСК – ГОРАД ТРОХ РЭЛІГІЙ» - тут мірна суседнічаюць праваслаўе, каталіцызм і iудаізм, наведванне храмаў, кафедральнага сабора, сінагогі.


 

­

 

«БАБРУЙСКІ КАЦЁЛ» - у Вялікую Айчынную вайну Бахараў камандаваў танкавай дывізіяй і 9-м танкавым корпусам. У Бабруйскай аперацыі 9-й ТК пад яго камандаваннем быў уведзены ў наступ на поўнач ад Рагачова. Бабруйск з поўдня і 27 чэрвеня 1944 года злучыўся з 1-м гвардзейскім танкавым корпусам, завяршыў акружэнне гітлераўскіх войскаў, і перашкаджаў іх выхаду з Бабруйскага «катла». 


 ­

 

Тур выхаднога дня - «Амэхайя-Бабруйск» ­ ­

А такі, ці не хочаце адправіцца ў цікавае турнэ па яўрэйскіх мястэчках Бабруйшчыны? Яшчэ з часоў вялікага князя Вітаўта гасцінная беларуская зямля стала домам для многіх выдатных прадстаўнікоў гэтага таленавітага, якi ведае толк ў ліку грошай народа з непераўзыдзеным пачуццём гумару. Адправіўшыся ў падарожжа па нашым маршруце, Вы пазнаёміцеся з яўрэйскай спадчынай беларускіх зямель, даведаецеся шмат новага пра асаблівасці іудзейскай культуры і цесныя гістарычныя сувязі паміж нашымі народамі.


 ­­­­­­­

­

«Бабруйск культурны» ­ ­

Бабруйск – невялікi старажытны і ўтульны горад у Беларусі, знаходзіцца ў 150 кіламетрах ад сталіцы краіны Мінска. Назва паходзіць ад аднайменных звяркоў, помнікі якім красуюцца па ўсім горадзе. Населены пункт цікавы шматлікімі славутасцямі, старажытнымі будынкамі, крэпасцямі, касцёламі, утульнымі пешаходнымі вулачкамі і маляўнічай прыродай.

Нягледзячы на ​​драматычныя падзеі сваёй гісторыі, гэта ўсё той жа цёплы, мудры горад з мяккім гумарам, якім яго запомніў Эфраім Севела. Побач з помнікам знакамітаму сцэнарысту і рэжысёру ля кінатэатра «Товарищ» госці Бабруйска фатаграфуюцца не радзей, чым з бронзавым Шурам Балаганавым каля рэстарана з адзіным гадзіннікам у свеце, які б'е ў сем сорак вечара. 


 ­

­

Бабруйск - горад воінскай славы

Маршрут: Авіягарадок - Кісялевічы - вул. Сацыялістычная, 90 - вул. Урыцкага

Яшчэ перад Вялікай Айчыннай вайной горад Бабруйск быў буйным вайсковым аб'ектам. У наш час знаходзяцца 83-і інжынерна-аэрадромны полк, 147 зенітная ракетная брыгада, вайсковая часць 5527 унутраных войскаў МУС РБ.

Бабруйск - горад Ваенна-паветраных сіл. У недалёкім мінулым менавіта ў нашым горадзе размяшчалася адна з найбуйнейшых авіяцыйных воінскіх часцей. На аэрадромным полі стаялі ТУ-4, ТУ-16, ТУ-22 - стратэгічныя бамбавікі, здольныя несці ядзерныя зарады, якія ўвасабляюць прагрэс ваеннай машыны СССР.

Арганізатар экскурсіі СТДА «Візіт - Тур»
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 (29) 313-81-31 , +375(225) 72-38-98

 

Бабруйск яўрэйскі і не толькі…

Мабыць, Бабруйск - самы вядомы беларускі горад у свеце, і ў некаторых параметрах яму саступае нават сталiчны Мінск, бо горад лічыцца яўрэйскай сталіцай Беларусі. А Бабруйская крэпасць уваходзіць у сямёрку цудаў сінявокай.

Не верыце? Тады мы запрашаем у госці, каб пачуць, убачыць, паспрабаваць, а таксама прагуляцца па вулачках горада.

Што можна пачуць у Бабруйску?
- Гісторыю старажытнага горада, які стаіць на берагах Бярэзіны і Бабруйкі не адно стагоддзе;
- Легенды і паданні;
- Песні пра Бабруйск і бабруйчан.

Што можна ўбачыць у Бабруйску?
- Прыгонныя сцены, якія не адважылася штурмаваць войска Напалеона;
- Гістарычную рэканструкцыю клуба «Цытадэль»;
- Адзіны ў Беларусі Яўрэйскі дворык. І загадаць запаветнае жаданне ў «Сцяны плачу»; 
- Аднаго з «дзяцей лейтэнанта Шмідта» - Шуру Балаганава;
- Незвычайны дом-калодзеж, які ў народзе называюць Порт-Артурам;
- Сімвал горада - Бабра Самуілавіча.

Што можна паспрабаваць у Бабруйску?
- Прысмакі ад «Чырвонага харчавіка»;
- Кашэрную ежу ў дзеючай сінагозе. І ўласнаручна прыгатаваную мацу на майстар-класе разам з бабруйскім рабінам Шаулем Хабаба.

А таксама развучыць танец «Сем сорак», прагуляцца па найстарэйшай вуліцы горада - Сацыялцы, як любоўна называюць яе бабруйчане, паўдзельнічаць у гульнях і абрадах.

Арганізатар экскурсій СТДА «Візіт - Тур»
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 (29) 313-81-31 , +375(225) 72-38-98