У Бабруйску вядзецца паслядоўная работа па рэалізацыі задач, накіраваных на стварэнне ўмоў для развіцця фізічнай культуры і спорту.

У структуру аддзела спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама ўваходзіць 11 падведамных устаноў і арганізацый, у іх ліку:

  • 6 спецыялізаваных навучальна-спартыўных установах (2 - дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, 2 - спецыялізаваныя дзіцяча-юнацкія школы алімпійскага рэзерву);

  • 3 клубы па гульнявых відах спорту (камунальнае спартыўнае унітарнае прадпрыемства «Бабруйскі футбольны клуб «Белшына»; дзяржаўная ўстанова «Хакейны клуб «Бабруйск»; спартыўная ўстанова «Гандбольны клуб «Бярэзіна») у структуру якіх уваходзіць дзве спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы ажыццяўляюць сваю дзейнасць у форме адасобленых структурных падраздзяленняў клубаў па гульнявых відах спорту (ДЮСШ «Белшына», ДЮСШ «Бабруйск-Арэна»);

  • установа адукацыі «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву»

  • дзяржаўная ўстанова «Бабруйскі гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб»;

  • установа аховы здароўя «Бабруйскі гарадскі дыспансер спартыўнай медыцыны»; 

  • камунальнае унітарнае прадпрыемства «Дзіцячы санаторый «Вясёлка».

Акрамя таго, у горадзе ажыццяўляюць дзейнасць па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву тры спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы сістэмы прафсаюзаў, якія з'яўляюцца падведамнымі ўстановамі Магілёўскага абласнога спартыўнага клуба «Спартак» Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі.

Для арганізацыі спартыўнай падрыхтоўкі на балансе навучальна-спартыўных устаноў (у тым ліку клубаў па гульнявых відах спорту) знаходзіцца 78 спартыўных збудаванняў (у тым ліку: 14 спартыўных залаў з іх 2 спецыялізаваных, 2 стадыёны, 3 футбольныя палі (1 са штучным пакрыццём), 1 лядовая арэна, 2 плавальных басейна, 19 плоскасных збудаванняў, 27 прыстасаваных і 10 іншых збудаванняў). Усе падведамасныя навучальна-спартыўныя ўстановы забяспечаны ўласнай спартыўнай (матэрыяльна-тэхнічнай) базай. 

У навучальна-спартыўных установах горада атрымалі развіццё 23 віды спорту, з іх з'яўляюцца прыярытэтнымі наступныя віды: бокс, барацьба вольная, дзюдо і самба, гімнастыка спартыўная, веславанне на байдарках і каноэ, лёгкая атлетыка, плаванне (інваспорт).

Ва ўстановах функцыянуе 43 аддзяленні па відах спорту, у тым ліку: 17 аддзяленняў па відах спорту - у спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школах алімпійскага рэзерву (5 з якіх маюць статус спецыялізаванага), 13 - у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах, 13 - ва ўстанове адукацыі «Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву».

Фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу з насельніцтвам у горадзе ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова «Бабруйскі гарадскі фізкультурна-спартыўны клуб» (далей - клуб). 

На балансе клуба ёсць два фізкультурна-спартыўныя збудаванні з гульнявымі заламі, футбольнае поле з натуральным газонам.

Штогод клубам арганізуюцца і праводзяцца круглагадовыя спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства (па 9 відах спорту), сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі (па 13 відах спорту), сярод калектываў фізічнай культуры і спорту (па 16 відах спорту па розных відах спорту), а таксама розныя гарадскія спартыўна-масавыя мерапрыемствы па відах спорту сярод розных катэгорый насельніцтва.