Орган упраўлення ўстаноў аховы здароўя г.Бабруйска і Бабруйскага раёна - установа аховы здароўя «Бабруйская цэнтральная бальніца».

Медыцынскую дапамогу насельніцтву горада Бабруйска аказваюць 5 стацыянарных устаноў, 7 паліклінік для дарослых, 3 дзіцячыя паліклінікі, 3 стаматалагічныя паліклінікі, лячэбна-кансультатыўная паліклініка, станцыя хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі, занальная станцыя пералівання крыві, 2 участковыя бальніцы. На тэрыторыі раёна працуюць 8 амбулаторый урача агульнай практыкі, 19 фельчарска-акушэрскіх пунктаў і 21 фельчарскі здраўпункт (9 дзіцячых, 14 дарослых).

У статусе філіялаў стацыянарных устаноў функцыянуюць процітуберкулёзны, псіханеўралагічны, наркалагічны дыспансеры, бальніца сястрынскага догляду. Агульны ложкавы фонд стацыянарных устаноў складае 1896 ложкаў, у тым ліку 83 койкі сястрынскага догляду.

Структура аховы здароўя г. Бабруйска