Рэалізацыя канфесійнай палітыкі ў горадзе накіравана на падтрыманне традыцый талерантнасці ў міжканфесійных адносінах і будуецца на аснове павагі і забеспячэння правоў кожнага грамадзяніна на свабоду веравызнання і перакананняў.
Бабруйская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы заснавана Свяшчэнным Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы 24 снежня 2004 года, вылучыўшы яе са складу Магілёўскай епархіі.
Бабруйская Епархія ўключае ў сябе раёны: Бабруйскі, Быхаўскі, Асіповіцкі, Кіраўскі, Глускі, Клічаўскі.
КІРУЮЧЫ АРХІРЭЙ ЕПАРХІІ – Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім (Беланожка).
З ліпеня 2008 года на тэрыторыі горада ажыццяўляе дзейнасць жаночы манастыр Святых Жонак Міраносіц Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ігумення манастыра - Параскева.
У горадзе Бабруйску зарэгістраваны і дзейнічаюць 3 рэлігійныя арганізацыі і 28 рэлігійных абшчын.
Праваслаўныя рэлігійныя абшчыны Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы:
Рэлігійная абшчына «Прыход кафедральнага сабора Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Бабруйска», размешчана па адрасе: вул. Савецкая, 76;
Рэлігійная абшчына «Прыход Свята-Георгіеўскага храма г. Бабруйска», размешчана па адрасе: вул. Карбышава, 4;
Рэлігійная абшчына «Прыход Свята-Мікола-Сафійскага храма г. Бабруйска», размешчана па адрасе: вул. Шміта, 30;
Рэлігійная абшчына «Прыход храма Святога Духа г. Бабруйска», размешчана па адрасе: вул. Клубная, 21;
Рэлігійная абшчына «Прыход храма Святога прарока Іліі г. Бабруйска», размешчана па адрасе: вул. Сікорскага, 38;
Рэлігійная абшчына «Прыход храма Грамніцы Гасподня г. Бабруйска», размешчана па адрасе: вул. Ульянаўская, 86/27;
Рэлігійная абшчына «Прыход храма іконы Божай Маці «Лекарка» г. Бабруйска», размешчана па адрасе: вул. Міхася Лынькова, 20;
Рэлігійная абшчына «Прыход храма ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага г. Бабруйска», размешчана па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 65;
Рэлігійная абшчына «Прыход храма ў гонар прападобнапакутніцы вялікай княгіні Елісаветы ў г. Бабруйску», размешчана па адрасе: вул. Чырвонаармейская, 65;
Рэлігійная абшчына «Прыход храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў г. Бабруйску», размешчана па адрасе: вул. Спартакаўская, 1а.
Рэлігійная абшчына «Прыход храма прападобнай Ефрасінні Полацкай у г. Бабруйску», размешчана па адрасе: вул. Чангарская, 79б.
Стараабрадніцкія рэлігійныя абшчыны:
Рэлігійная абшчына «Старадаўняправаслаўнай Паморскай згоды ў імя Казанскай іконы Прасвятой Багародзіцы г. Бабруйска» стараверскай Старажытнаправаслаўнай Паморскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь, размешчана па адрасе: вул. К. Маркса, 104;
Рэлігійная стараверская Покрыва - Мікольская абшчына Старажытнаправаслаўнай Паморскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь г. Бабруйска», размешчана па адрасе: вул. Набярэжная, 162-у;
Рэлігійная Стараабрадніцкая Абшчына Свяціцеля Хрыстова Міколы ў горадзе Бабруйску Старажытнаправаслаўнай Паморскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь, размешчана па адрасе: вул. Камбінацкая, 171-а.
Каталіцкая рэлігійная абшчына:
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Бабруйску» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, размешчана па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 121.
Пратэстанцкія рэлігійныя абшчыны:
Рэспубліканскае рэлігійнае аб'яднанне «Самастойная евангелічна-лютэранская царква ў Рэспубліцы Беларусь», размешчана па адрасе: вул. Урыцкага, 5;
Рэлігійная абшчына хрысціян веры евангельскай «Царква Слова надзеі», размешчана па адрасе: вул. Батанічная, 3;
Евангелічна-лютэранская рэлігійная абшчына Пятра і Паўла ў горадзе Бабруйску, размешчана па адрасе: вул. Урыцкага, 5;
Рэлігійная абшчына хрысціян веры евангельскай «Царква Праабражэння» г. Бабруйска, размешчана па адрасе: вул. Арджанікідзэ, 154-б;
Рэлігійная абшчына «Аб'яднаная Царква хрысціян веры евангельскай «Выратаванне» ў г. Бабруйску, размешчана па вул. Кастрычніцкай, 110;
Рэлігійная абшчына евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Царква Благадаці Гасподняй» г. Бабруйска, размешчана па адрасе: вул. Мопра, 55-а;
Рэлігійная суполка «Царква евангельскіх хрысціян-баптыстаў «Ціхія Прыстані» ў г. Бабруйску», размешчана па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 223/2;
Рэлігійная абшчына Хрысціян Адвентыстаў Сёмага Дня г. Бабруйска, размешчана па адрасе: вул. Чарняхоўскага, 16;
Рэлігійная абшчына Новаапостальскай царквы г. Бабруйска, размешчана па адрасе: вул. Спартакаўская, 11;
Рэлігійная абшчына Сведкаў Іеговы ў г. Бабруйску, размешчана па адрасе: вул. Прафсаюзная, 24.
Іудзейскія рэлігійныя абшчыны:
Іудзейская рэлігійная абшчына ў горадзе Бабруйску, размешчана па адрасе: вул. Сацыялістычная, 36;
Іудзейская рэлігійная абшчына «Бэйс Ісраэль» у г. Бабруйску, размешчана па адрасе: вул. Маскоўская, 28;
Рэлігійная абшчына прагрэсіўнага іўдаізму «Аціква» у г. Бабруйску, размешчана па адрасе: вул. Пралетарская, 31-а.
Армянская Апостальская царква:
рэлігійная абшчына Армянскай Апостальскай Царквы «СурбГаянэ» ў г.Бабруйску, размешчана па адрасе: вул. Мінская, в. 102в
Інфармацыя аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійных абшчын:
У адпаведнасці з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» для рэгістрацыі рэлігійнай абшчыны заснавальнікі падаюць у гарадскі выканаўчы камітэт заяву аб яе рэгістрацыі, падпісаную ўсімі ўдзельнікамі (членамі) гэтай абшчыны.
Да заявы прыкладаюцца:
спіс грамадзян, якія ўтварылі рэлігійную абшчыну, з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку, даты нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства, а таксама з асабістым подпісам; статут рэлігійнай абшчыны ў трох экзэмплярах;
пратакол сходу ўдзельнікаў (членаў);
дакумент, які пацвярджае права размяшчэння рэлігійнай абшчыны па месцы знаходжання, указаным у статуце.
Рэлігійная абшчына, якая вызнае веравучэнне, раней невядомае ў Рэспубліцы Беларусь, да заявы прыкладае таксама звесткі аб асновах гэтага веравучэння і адпаведнай яму культавай практыцы, у тым ліку аб гісторыі ўзнікнення рэлігіі, якая вызнаецца рэлігійнай абшчынай, аб формах і метадах яе дзейнасці, аб стаўленні да шлюбу і сям'і, адукацыі, выкананні дзяржаўных абавязкаў, атрыманні медыцынскай дапамогі паслядоўнікамі дадзенай рэлігіі. Гэтыя звесткі прыкладаюцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб складзе, змесце і парадку прадстаўлення звестак пры рэгістрацыі рэлігійнай абшчыны, якая вызнае веравучэнне раней невядомае ў Рэспубліцы Беларусь зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.04.2010г. №548.
Гарадскі выканаўчы камітэт у месячны тэрмін разглядае прадстаўленыя матэрыялы аб рэгістрацыі рэлігійнай абшчыны, і накіроўвае іх са сваім заключэннем у адпаведны абласны выканаўчы камітэт.
аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама
галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама
упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і яго апарат
На тэрыторыі Бабруйска дзейнічаюць 4 арганізацыйныя структуры нацыянальных культурна-грамадскіх аб'яднанняў, створаных прадстаўнікамі 3 нацыянальнасцей:
Бабруйская гарадская яўрэйская абшчына
яўрэйскае дабрачыннае аб'яднанне Магілёўскай вобласці «Рахамім»
Бабруйскае гарадское грамадскае аб'яднанне «Азербайджанская абшчына «Ватан»
міжнародная грамадская арганізацыя армян «Урарту».