20 February 2025
Камунальныя службы расчышчаюць дарогі Бабруйска. У горад выведзены 10 адзінак тэхнікі. Уборка і апрацоўка супрацьгалалёднымі матэрыяламі вуліц, тратуараў ідзе поўным ходам.

Першарадная ўвага надаецца прыпынкам грамадскага транспарту, праезнай частцы, пешаходным пераходам, а таксама аб'ектам сацыяльнай сферы і іншым месцам вялікай колькасці пешаходаў.

Ад снегу ачышчаны вуліцы Мінская, Бахарава, Інтэрнацыянальная, Гогаля, Крылова, Кастрычніцкая і іншыя.
