На пасяджэнні Калегіі галоўнага ўпраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама агучылі вынікі рэгіянальнага этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лепшы малады работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

Па выніках абласнога этапу конкурсу ІІІ месца заваявалі Анастасія Канавец, якая прадстаўляла «Касцюковіцкі жылкамунгас» і Вікторыя Лычкоўская з Круглянскага «Жылкамгаса». ІІ месца на рахунку Дар'і Мартыненкі (Чавускі «Жылкамгас»).

Пераможцам абласнога этапа рэспубліканскага агляду конкурсу «Лепшы малады работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі» прызнана Лізавета Бублей, якая прадстаўляла камунальнае унітарнае прадпрыемства «ДЭП Бабруйска». Дзяўчына прадставіць Магілёўскую вобласць на фінале рэспубліканскага конкурсу 5 сакавіка ў Мінску.

У ходзе пасяджэння Калегіі кіраўнікам арганізацый, дзе працуюць пераможца і прызёры конкурсу, уручылі дыпломы. 

mogilevnews.by

Поделиться