29 Лістапад 2024
Шырокі спектр працоўнай занятасці бабруйчанам прапанавалі 26 арганізацый горада. Усяго было прадстаўлена больш за паўтары тысячы вакансій.
Удзел у мерапрыемстве прынялі ўпраўленне сацыяльнай абароны Бабруйскага гарвыканкама і Бабруйскі міжраённы аддзел інспекцыі працы.
У ходзе кірмашу наведвальнiкi змаглі атрымаць кансультацыю па пытаннях пенсіённага і працоўнага заканадаўства, паўдзельнічаць у майстар-класах па самастойным пошуку работы і складанні рэзюмэ.
По материалам БЖ