19 лістапада ўдзельнікі праграмы «Псіхаэмацыйная падтрымка для грамадзян пажылога ўзросту» прынялі ўдзел у трэнінгу з элементамі арт-тэрапіі «Рэсурснае маляванне». Арганізатар мерапрыемства - грамадскае аб'яднанне «Яўрэйскае дабрачыннае аб'яднанне Магілёўскай вобласці «Рахамім». Трэнінг правяла псіхолаг УСЗ «Тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска». 

Ва ўмовах групавой працы пажылыя людзі спрабавалі раскрыць свой творчы патэнцыял, удасканальваць камунікатыўныя навыкi. Вучыліся вызваляцца ад негатыўных перажыванняў, а таксама выяўляць эмпатыю, што ў сваю чаргу садзейнічае асобаснаму росту і развіццю самасвядомасці.

М.А. Цыганкова, псіхолаг аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі УСЗ «ТЦСАН Першамайскага раёна г. Бабруйска»

Па матэрыялах БЖ

Поделиться