У Магілёўскай вобласці ў перыяд зімовых свят набірае абароты рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы», галоўная задача якой - акружыць клопатам і ўвагай пажылых людзей.

Напярэдадні навагодніх свят тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна (далей - Цэнтр) сумесна з Дзіцячай школай мастацтваў №1 імя Я.К. Цікоцкага 27 снежня ў бальніцы сястрынскага догляду (філіяле Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя У.В. Марзона) арганізаваў для грамадзян пажылога ўзросту і людзей з інваліднасцю святочнае мерапрыемства.
Міру, дабра і здароўя пажадаў Павел Булатаў, галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна.


- Стварыць добры настрой, каб пажылыя людзі забыліся пра ўзрост, праблемы і хваробы, няхай нават на імгненне, - гэта і ёсць галоўная ідэя акцыі, - адзначыла дырэктар Цэнтра Ірына Шаптыцкая.
Па матэрыялах БЖ