У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» ТЦСАН Першамайскага раёна Бабруйска запрашае гараджан старэйшага ўзросту наведаць баль «Калядная сімфонія».
Месца правядзення - Палац мастацтваў, фае 2 паверха. Пачатак мерапрыемства - 8 студзеня ў 17.00. Уваход вольны.
Прытрымліванне дрэс-кода вітаецца. Для дамы бальныя ці вячэрнія сукенкі, пальчаткі. Кавалеры: класічныя белая сарочка або кашуля, штаны, камізэлька, пінжак, фрак або смокінг.
Бальная карта ўключае 15 танцаў. У свяце прымуць удзел клуб бальных і гісторыка-бытавых танцаў «Сябрына», вакальны ансамбль «Акцэнт», узорная харэаграфічная студыя «Бабраня», рамансавыя вакалісты народнага ансамбля лірычнай песні «Натхненне», навучэнцы і педагогі ДШМ №2 г. У.У. Алоўнікава.
Дарэчы, 8 студзеня - адзіны дзень правядзення калядных баляў для пажылых грамадзян.
Па матэрыялах БЖ