Навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы» для грамадзян пажылога ўзросту стартавала 27 снежня ў ТЦСАН Першамайскага раёна святочнай праграмай «Навагодні бум».

У гэты дзень добры настрой прысутным дарылі ўдзельнікі творчай групы «Другое дыханне». Зімовая тэматыка прасочвалася не толькі ў вершах і песнях, але і ў танцавальных нумарах. 

Напярэдадні навагодніх і калядных свят у рамках акцыі ў аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых людзей таксама прайшлі майстар-класы па вырабе навагодніх атрыбутаў у тэхніках тэкстыльная лялька, кінусайга і квілінг. Майстар-класы правялі «сярэбраныя» валанцёры Наталля Лекамцава, Вольга Мірановіч і кіраўнік гуртка па квілінгу Маргарыта Патупчык.

Упэўнены, што зробленыя сваімі рукамі навагоднія шары, сняжынкі і сімвал надыходзячага года стануць сапраўдным упрыгожаннем дамашняга інтэр'ера ў святочныя дні.

Па матэрыялах БЖ

Поделиться