14 April 2025
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій пройдзе ў Бабруйску 22-24 красавіка, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
У гэтыя дні з 10.00 да 13.00 у ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска» (вул.Сацыялістычная, 90) навучэнцы і выпускнікі ўстаноў адукацыі змогуць азнаёміцца з магчымымі варыянтамі працаўладкавання ў вольны ад вучобы час.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8 (0225) 734837.
Пералік арганізацый ГСЗ, якія гатовы прадаставіць вакантныя месцы.