3 снежня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень інвалідаў, якi накіраваны на прыцягненне ўвагі да інтэграцыі інвалідаў у жыццё грамадства. Не сакрэт, што творчая дзейнасць пазітыўна ўплывае на развіццё ўсіх сфер жыццядзейнасці. Займаючыся творчасцю, людзі з абмежаванымі магчымасцямі набываюць самастойнасць, а гуртковая дзейнасць дапамагае знайсці сяброў. 

Мы паразмаўлялі са старшынёй Бабруйскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Таццянай Пукала, якая з'яўляецца кіраўніком гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Майстрыца» пры аддзеле традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Палаца мастацтваў, пра важнасць творчасці для людзей з інваліднасцю і даведаліся пра бліжэйшыя планы арганізацыі.

– Таццяна Уладзіміраўна, як нарадзілася ідэя стварэння гуртка?

– Я – творчы чалавек, мне цікава ўсё. Сярод членаў нашага грамадства ёсць шмат таленавітых людзей. Мне захацелася аб'яднаць іх. І калі два гады таму на базе Палаца мастацтваў адкрылася аддзяленне традыцыйнага мастацтва і рамёстваў, мне паступіла прапанова ад загадчыка пра магчымасць арганізаваць гурток. Я пагадзілася. Мяне прынялі на работу, нягледзячы на ​​тое, што ў мяне другая група інваліднасці. Бо існуе стэрэатып, што людзі з такой групай не працуюць.

– Які асноўны напрамак дзейнасці гуртка «Майстрыца»? 

- Мы займаемся вышыўкай алмазнай і крыжыкам. Заняткі наведваюць 12 чалавек ад 20 да 54 гадоў. Сярод удзельнікаў гуртка ёсць нават два хлопцы, якія з задавальненнем удзельнічаюць у творчым працэсе. Мэта - уключэнне людзей у грамадства - праходзіць чырвонай ніткай праз усю нашу дзейнасць. За аснову я ўзяла мадэль працы тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, бо сваю працоўную дзейнасць пачынала там, калі стала інвалідам і пачала разбураць стэрэатыпы, што чалавек з інваліднасцю не можа працаваць.

- Як заняткі ўплываюць на Вашых падапечных?

- Ім гэта дае магчымасць зносін за працай. Раней нашы бабулі, прабабулі збіраліся ў нечым доме і за пасядзелкамі ткалі, вышывалі, вязалі. Тут усё па такім жа прынцыпе. Вышыўка развівае дробную маторыку, уседлівасць. Яны сталі больш дысцыплінаванымі, адказнымі.

- Нядаўна ў вас з'явіўся і клуб выхаднога дня. Раскажыце пра яго падрабязней.

- Iдэя выношвалася даўно. Хочацца, каб у людзей з інваліднасцю была магчымасць добра правесці час у выхадны дзень. Заняткі будуць праходзіць 2 разы на месяц - у другую і чацвёртую нядзелі месяца. Тут мы будзем піць чай, праводзiць майстар-класы па напрамках і, вядома ж, зносіны. Першы занятак прайшоў на ўра. Усё вельмі спадабалася. Было весела і душэўна. Наогул хачу сказаць, што мы як адна вялікая сям'я. Разам і ў горы, і ў радасці. Адзначаем усе дні нараджэннi і іншыя падзеі ў жыцці членаў нашага грамадства. 

- Якую галоўную мэту Вы ставіце перад сабой у рабоце як старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў»?

- Вядома ж, інтэграцыя нашых членаў у грамадства. Важна разбураць стэрэатыпы аб людзях з інваліднасцю, каб яны выйшлі з чатырох сцен. Цешыць, што ў гэтым годзе мы дапамаглі таму, што адзін наш хлопец быў афіцыйна працаўладкаваны на абутковую фірму, а яшчэ адзін - паступіў у будаўнічы каледж. Гэта адна з галоўных задач - адкрыць працоўныя месцы, каб людзі з інваліднасцю навучыліся зарабляць грошы і ўмелі выжыць у нашых рэаліях.

- Падзяліцеся, калі ласка, планамі на будучыню.  

- Пашырацца і развіваць новыя напрамкі дзейнасці. Літаральна на днях, 5 снежня, у Палацы мастацтваў адбудзецца IV рэгіянальны інклюзіўны форум «Культура і інклюзія. Адкрытая размова». Мы праводзім яго сумесна з рознымі грамадскімі арганізацыямі пры падтрымцы Бабруйскага гарвыканкама і ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне. Ён будзе складацца з чатырох блокаў: пленэрнага пасяджэння, жывой размовы, майстар-класа і канцэрта. А 12 снежня пройдзе конкурс «Мы шукаем таленты» для людзей з інваліднасцю. Прыняць удзел у ім могуць усе жадаючыя. Будзе 5 намінацый: «Мастацкае слова»«Вакал»«Дуэты»«Харэаграфія»«Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». Па ўсіх пытаннях тэлефанаваць па нумары: 8 (029) 103-27-33. 

- Што б Вы хацелі пажадаць членам вашай арганізацыі?

- Не губляць аптымізму, не апускаць рукі, жыць на поўныя грудзі, невычэрпнай энергіі. Ісці наперад! Нягледзячы ні на якія цяжкасці.

- Дзякуй за гутарку. Творчых вам поспехаў!

Па матэрыялах БЖ

Поделиться