Штогод 3 снежня адзначаецца Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень вельмі патрэбны нашаму грамадству для таго, каб звярнуць увагу на праблемы людзей з інваліднасцю, захапіцца іх незвычайнай сілай духу, уменнем дабівацца поспеху ў складаных умовах. Гэтыя праявы   жыццялюбства і аптымізму могуць служыць прыкладам для ўсіх нас. 

У рамках Года якасці 5 снежня 2024 года сектарам па рабоце з дзецьмі ДУК  «Палац мастацтваў г. Бабруйска» была праведзена канцэртная праграма «Мы такія, як усе», прысвечаная Дню інвалідаў Рэспублікі Беларусь, для выхаванцаў ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Бабруйска».

Сваімі цёплымі пажаданнямі і творчымі падарункамі гасцей канцэртнай праграмы павіншавалі калектывы мастацкай творчасці ДУК  «Палац мастацтваў г. Бабруйска»: узорны харэаграфічны калектыў «Крынiчка», ансамбль танца «Чабарок», вакальная студыя «Індыга» і яе салісткі Карына Рыдзеўская, Ева Бабак, саліст вакальнай студыі «Саўнд» Дзмітрый Патапенка, а таксама салістка Палаца мастацтваў Ірына Вайтовіч. Канцэртная праграма прайшла ў сяброўскай і цёплай атмасферы, твары гледачоў асвятліліся ўсмешкамі. 

Палац мастацтваў жадае мужным і моцным людзям здароўя, добрага настрою, утульнасці, радасці і душэўнага спакою.

Наталля Давідовіч, метадыст сектара па рабоце з дзецьмі
ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»
Фота Вікторыі Рубец

Па матэрыялах БЖ

Поделиться