14 студзеня, у Стары Новы год, ва УК «Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска» адбылося адкрыццё выставы «Па слядах Калядаў» у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы». 

Экспазіцыю падрыхтавалі ўдзельнікі студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Майстрыха.by» пад кіраўніцтвам Гульнары Кенеспаеўны Качан і гуртка выяўленчага мастацтва «Колер» пад кіраўніцтвам Кацярыны Сяргееўны Акалатовіч. На ёй прадстаўлены розныя прадметы народнага побыту, выцінанкі, народныя лялькі і малюнкі, якія здзіўляюць сваёй разнастайнасцю. У гэты святочны дзень дзеці падрыхтавалі не толькі работы для выставы, але і цудоўны творчы нумар, прысвечаны Калядкам.

Мастацкі кіраўнік УК «Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска» Наталля Уладзіміраўна Засямкова падзякавала юным удзельнікам і ўручыла ім дыпломы і салодкія падарункі.

Гэта мерапрыемства стала ўзаемазмацавальным звяном маладога і мудрага пакаленняў. На адкрыцці выстаўкі сабраліся ўдзельнікі творчых калектываў нашага Цэнтра: народны хор ветэранаў «Залатыя гады», народны хор ветэранаў працы «Бабруйскія зоры», народны казачы ансамбль «Вольніца», а таксама ветэраны ААТ «ФанДАК».

На ўрачыстым адкрыцці старшыня Бабруйскай гарадской ветэранскай арганізацыі Наталля Анатольеўна Канавалава і старшыня ветэранскай арганізацыі Ленінскага раёна Ніна Фёдараўна Касцян падзякавалі ўдзельнікам і кіраўнікам калектываў, уручылі падзякі, сертыфікаты і салодкія падарункі.

Святочны настрой сваімі музычнымі нумарамі дарылі салісты і калектывы нашага Цэнтра.

Мы шчыра дзякуем усім, хто прыняў удзел у выставе!

Заходзьце ў наш Цэнтр за настроем і прыгажосцю на выставу «Па слядах Раства».

У.М. Літвінава, культарганізатар

БЖ

Поделиться