У рамках рэалізацыі стратэгіі «Актыўнае даўгалецце» ў тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Бабруйска сярод наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту 14 сакавіка правялі інфармацыйны квіз, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі.

Інтэлектуальныя і творчыя навыкі прадэманстравалі ўдзельнікі мерапрыемства, праявіўшы кемлівасць і зладжаную работу ў групе.

У аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых людзей арганізуюцца гурткі і клубы па інтарэсах, праводзяцца культурна-масавыя і сацыяльна значныя мерапрыемствы. Мы чакаем вас па адрасе: вул. К. Лібкнехта, 58, каб.102, тэл.: 72-11-63.

Святлана Габрусь, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Цэнтра

Па матэрыялах bobrlife.by
 

Поделиться